Царква Сьвятога Мікалая (Берасьце)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Мікалая (Берасьце)
Remove ads

Царква́ Сьвято́га Мікала́я — помнік архітэктуры XIV стагодзьдзя ў Берасьці, катэдра япіскапа ўладзімерскага і берасьцейскага. Знаходзілася ў Старым Месьце[a], на Ўніяцкім пляцы, на поўдзень ад царквы базылянаў. Твор архітэктуры готыкі. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і зруйнавалі царкву.

Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
Мікольская царква зь Візытацыі 1759 году
КраінаБеларусь
МестаБерасьце
Каардынаты52°04′57.53″ пн. ш. 23°39′36.14″ у. д.
Архітэктурны стыльбеларуская готыка
Дата заснаваньняXIII ст.
Дата скасаваньня1840
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

У 1596 годзе ў Мікольскай саборнай царкве абвясьцілі Берасьцейскую царкоўную унію

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Крыж X—XI ст.

Царква ў гонар Мікалая Цудатворцы ў Берасьці ўпершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе пры наданьні месту Магдэбурскага права. Царква мела статус катэдры ўладзімерска-берасьцейскага япіскапа. Мэтралягічны аналіз выяваў царквы дае падставу меркаваць пра час яе пабудовы на мяжы XIII—XIV стагодзьдзяў[1].

Берасьцейскае Мікольскае брацтва было арганізаванае ў 1589 годзе пры актыўным удзеле берасьцейскага кашталяна Адама Пацея з блаславеньня япіскапа Ўладзімерскага і Берасьцейскага Мялеція Храптовіча. 28 студзеня 1591 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза выдаў грамату, якая зацьвердзіла брацтва і школу пры ім.

У 1596 годзе ў катэдральнай царкве Сьвятога Мікалая абвясьцілі царкоўную унію, вынікам якой стала ўтварэньне Ўніяцкай Царквы. У 1657 годзе Э. Дальбэрг адлюстраваў сьвятыню на гравюры з панарамай аблогі Берасьця. Найбольш вядомая выява царквы — зь Візытацыі цэркваў Берасьця 1759 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць, аднак з скасаваньнем Ўладзімерска-Берасьцейскай уніяцкай япархіі яна страціла статус катэдральнай. У 1831 годзе расейскія ўлады зрабілі абмеры сьвятыні, якую рыхтывалі да перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (захаваліся абмеры і праект перабудовы 1837 году). Аднак у 1840—1850 гадох яны зруйнавалі помнік у час будававаньня Берасьцейскай фартэцыі.

Найноўшы час

У 1994 годзе археоляг Валянцін Собаль меў адкрыты ліст з НАН Беларусі на правядзеньне раскопак на месцы ў крэпасьці, дзе стаяў гэты помнік архітэктуры, аднак тагачасныя берасьцейскія абласныя ўлады забаранілі раскопкі.

Remove ads

Архітэктура

Мяркуецца, што помнік належаў да традыцыі гатычнага сакральнага дойлідзтва Вялікага Княства Літоўскага. Царква мела простую форму: чатырохкутнік зь дзьвюма вежамі на пярэднім фасадзе. Менавіта гэтыя дзьве вежы дазваляюць залічыць помнік да ліку абарончых храмаў, падобна храмам у Сынковічах, Мураванцы, Супрасьлі, Кодні і Вільні.

Інтэр’ер аздабляўся вялікім алтаром Сьвятых Барыса і Глеба, мастацкімі работамі. У алтары антычнага стылю былі царскія вароты з выявамі сьвятых. У царкве захоўвалася нямала абразоў старажытнага пісьма на дрэве і палатне.

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads