Валянтын Собаль
беларускі археоляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянты́н Енісе́евіч Со́баль (нар. 4 сакавіка 1949, места Паставы) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1988).
У 1972 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1974 навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН Беларусі, з 1988 археоляг Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытуту. З 2001 г. працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту.[1]
Дасьледуе помнікі архітэктуры археалягічнымі мэтадамі, храналёгію культурных пластоў, матэрыяльную культуру беларускіх местаў XIV—XVIII стст. Браў удзел у дасьледаваньні помнікаў архітэктуры Менску, Полацку, Амсьціслава, Горадні, Міра, Берасьця.
У 1993—1994 гг. праводзіў археалягічныя раскопкі на даўнім Замухавецкім (Валынскім) прадмесьці ў Берасьці з мэтай выяўленьня ахоўнай зоны.[2] Ім былі выяўленыя асаблівасьці аб’ёмна-прасторавай структуры кляштару і касьцёлу бэрнардынак і бэрнардынцаў. [3]
Адзін з аўтараў альбому «Беларуская кафля»,[4] гісторыка-археалягічнага нарысу «Стары замак у Гродне XI—XVIII ст.» (1993) і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads