Царква Сьвятога Мікалая (Дубна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Мікалая (Дубна)
Remove ads

Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Дубне. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, які набыў рысы расейскай эклектыкі (мураўёўкі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
КраінаБеларусь
ВёскаДубна
Каардынаты53°26′40.1″ пн. ш. 24°22′13.25″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, 1915 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дубне збудавалі ў 1844 годзе. У 1864 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка царквы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму, які набыў рысы эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Паводле аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі гэта цэнтральна-сымэтрычны 4-стоўпны 5-купальны храм. Асноўны кубападобны аб’ём накрываецца 4-схільным дахам і завяршаецца купаламі-цыбулінамі. Пад яго кутамі узвышаюцца чатыры вежы-званіцы. Элемэнт-дамінанта кампазыцыі — галоўны сьветлавы барабан. У плястыцы выкарыстоўваюцца рысы клясыцызму (ордэрная сыстэма, трыкутныя франтоны на ўсіх фасадах, парапэты ды іншае) і дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы (кілепадобныя нішы, купалы-цыбуліны).

Малітоўная заля павялічваецца адкрытым купальным сьветлавым барабанам, які падтрымліваецца кутнімі ветразямі. Інтэр’ер аздабляецца манумэнтальна-дэкаратыўнай фрэскавай размалёўкай. Апсыда вылучаецца 3-ярусным драўляным іканастасам-паўратондай (царскія вароты пачатку XIX ст., прывезеныя з в. Кустоўкі). Такі ж іканастас разьмяшчаецца ў правым прыдзеле. Асабліва шануюцца абразы XIX ст. «Сьвяты Мікалай», «Сьвяты Юры» і «Ян Багаслоў». Адметная рыса інтэр’еру — вузкая галерыя хораў, якая апярэзвае ўсходнюю, паўднёвую і паўночную сьцены. Значна павышаная салея (узвышэньне падлогі перад іканастасам) у алтарнай частцы ўтварае два клірасы, злучаных з усходу парай вежаў-званіцаў[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 5А

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads