Дубна (Гарадзенская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́бна[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана пры ўтоку ракі Росі. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Мастоў, за 48 км ад Горадні; за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна, каля аўтамабільнай дарогі Масты — Скідзель.
Дубна — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Дубна як цэнтар воласьці (лац. districtu Dubnensi) упамінаецца ў прывілеі вялікага князя Ягайлы 1387 году[a]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яно ўвайшло ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дубна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Празь мястэчка праходзіў гасьцінец з Горадні ў Слонім[3].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дубна занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дубна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дубна апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дубна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету. На 1997 год у вёсцы было 424 двары. У 2000-я гады Дубна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1997 год — 1058 чал.[5]; 1999 год — 997 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 878 чал.
Інфраструктура
У вёсцы працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Царква Сьвятога Мікалая (1844, 1864)
Асобы
- Пётра Крачэўскі (1879 — 1928) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, пісьменьнік. 3-і старшыня Рады БНР
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads