Царква Сьвятога Мікалая (Кажан-Гарадок)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Мікалая (Кажан-Гарадок)
Remove ads

Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Кажан-Гарадку. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
КраінаБеларусь
ВёскаКажан-Гарадок
Каардынаты52°12′18.40″ пн. ш. 27°00′34.61″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
Архітэктурны стыльусходнепалеская школа дойлідзтва
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайтkazhan-haradok.cerkov.ru
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, да 1939 г.

Новую драўляную царкву ў Кажан-Гарадку збудавалі ў 1818 годзе. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу і прытвор з купаламі-цыбулінамі.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, які вылучаецца вытанчанасьцю прапорцыяў і плястычнасьцю малюнка. Мае пірамідальна-цэнтрычную кампазыцыю, якая складаецца зь пяці зрубаў, пастаўленых па крыжы, і з званіцай над уваходам. Будынак падкрэсьліваецца сярэднім зрубам, які вылучаецца сваім аб’ёмам, вышынёй і памерамі. Чатыры невялікія вежы з купаламі-банямі на астатніх зрубах групуюцца сымэтрычна вакол сярэдняга. Пяцікупальле стварае ў прасторы пірамідальную кампазыцыю. Вонкавая архітэктура традыцыйна простая зь мінімальным выкарыстаньнем дэкаратыўных сродкаў. Гонтавы шацёр званіцы і вальмавыя дахі бабінца завяршаюцца купаламі-цыбулінамі на глухіх гранёных шыйках. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены апярэзваюцца аркатурным фрызам і зубчастым карнізам, падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход празь нізкі прытвор пад пакатым 2-схільным дахам.

Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца пірамідальным скляпеньнем на ветразях. Бабінец падзяляецца на два ярусы, на верхнім зь якіх разьмяшчаюцца хоры, раскрытыя ў залю фігурнай аркай. Мае багатую ўнутраную аздобу. У інтэр’еры захоўваюцца абразы: «Зьвеставаньне» (XVІІІ ст.), «Нараджэньне Хрыстова» (мяжа XVІІІ—XІX ст.), «Маці Божая зь дзіцем», «Сьвятыя Кузьма, Аляксей і Дзям’ян» (абодва XІX ст.).

На плянавальнай восі царквы адасоблена стаіць званіца. Гэта 2-ярусная цэнтрычная пабудова. Ніжні 4-гранны ярус зрубны, другі — адкрыты каркасны пад шатровым гонтавым пакрыцьцём. Ярусы падзяляюцца разьвітым гонтавым адлівам-карнізам[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Варашылаўская, 1

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads