Кажан-Гарадок

вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кажан-Гарадок
Remove ads

Кажа́н-Гарадо́к[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Цны. Цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1902 чалавекі. Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Лунінцу, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лахва.

Хуткія факты

Кажан-Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны на мяжы зь Піншчынай, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася драўляная царква Сьвятога Мікалая ў стылі барока, помнік архітэктуры XIX ст.

Remove ads

Назва

Тапонім Кажан-Гарадок складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Кажан» паказвае на блізкасьць да вёскі Кажановічаў, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Кажан-Гарадок (Гарадзец) як сяло ў валоданьні П. Мантыгердавіча датуецца 1493 годам. У XVI стагодзьдзі ён увайшоў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва, з 1588 году — уладаньне кашталяна віленскага Яна Кішкі. Пад 1599 годам паселішча ўпамінаецца як мястэчка.

У 1613 годзе Кажан-Гарадок стаў цэнтрам воласьці. У гэты час тут было 116 двароў, дзеяла царква. Маёнтак належаў Ю. Падбярэзскаму, пазьней Тарнаўскім. У 1635 годзе ў Кажан-Гарадку збудавалі кальвінскі збор. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кажан-Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Пінскага павету. У 1863 годзе ў Кажан-Гарадку адкрылася 2-клясная царкоўная школа (у 1886 годзе навучалася 36 хлопчыкі). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку існавалі царква, каталіцкая капліца, сынагога, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, школа, 3 млыны, 10 крамаў, заезны двор, штогод праводзілася некалькі кірмашоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Кажан-Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кажан-Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кажан-Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны (да 1928 году) Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Кажан-Гарадок увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Лунінецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 656 двароў, на 1995 год — 705 двары, на 1996 год — 693. У 2000-я гады Кажан-Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1883 год — 1,4 тыс. чал.[4]; 1897 год — 3894 чал., у тым ліку 1597 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 2416 чал.; 1995 год — 1996 чал.[5]; 1996 год — 2021 чал.; 1997 год — 1968 чал.[6]; 1999 год — 1887 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1902 чал.

Інфраструктура

У Кажан-Гарадку працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сынагога
  • Сядзіба Шчытоў (XVIII ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads