Царква Сьвятога Мікалая (Паставы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Паставах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Старога Рынку і Лучайскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() Мікольская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Паставы |
Каардынаты | 55°06′47.9″ пн. ш. 26°50′26.7″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Першае згадваньне | 1628 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | cerkov-postavy.by |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Паставах збудавалі ў 1894[1] годзе на месцы царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-плянавальная структура будынка адпавядае паноўнай кананічнай 4-часткавай схеме: званіца над прытворам, трапезная, малітоўная заля з бакавымі прыдзеламі, апсыда з бакавымі рызьніцамі. Прасторавая кампазыцыя будуецца вакол цэнтральнага 2-яруснага, завершанага пяцікупальлем кубападобнага аб’ёма. Далучаныя да яго бакавыя прыдзелы і паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі надаюць будынку крыжовы плян. Да аб’ёма малітоўнай залі праз прастакутную трапезную далучаецца шатровая званіца з купалам-цыбулінай. Уваход мае выгляд ганка. У дэкоры выкарыстоўваюцца формы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы — пас закамараў, зубчастыя фрызы пад прафіляванымі карнізамі, кілепадобныя ліштвы аркавых вокнаў, кілепадобныя шчыты і какошнікі, вокны ў выглядзе трайной аркады, разьмежаванай кароткімі калёнкамі-бочкамі.
Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем, у яе прастору праз аркавы прасьвет адкрываюцца хоры з балюстраднай агароджай. Інтэр’ер упрыгожвае 1-ярусны пазалочаны іканастас з цыбулепадобнымі купалкамі ў цэнтры і з бакоў. Падлога з керамічнай пліткі.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1894—1899 гг.
- да 1915 г.
- 1915 г.
- 20 верасьня 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- люты 1918 г.
- 1930 г.
- 1930-я гг.
- да 1939 г.
- ліпень 1941 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Фрагмэнт
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads