Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Шчучын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шчучыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
![]() Міхайлаўская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Шчучын |
Каардынаты | 53°36′21.78″ пн. ш. 24°44′31.13″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шчучыне збудавалі ў 1863 годзе.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму, 5-граннай апсыды, кароткай трапезнай і прытвора-званіцы. Асноўны аб’ём і васьмярык званіцы накрываюцца шатровымі дахамі з купаламі-цыбулінамі. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца атынкаваныя какошнікі, руставаныя кутнія лапаткі, кілепадобныя ліштвы аркавых аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, рэльефныя крыжы.
Усярэдзіне апсыда вылучаецца драўляным іканастасам. Шануецца абраз «Маці Божая Хуткапаслушніца», які знаходзіцца ў царкве з часу яе асьвячэньня[1]
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- 1907—1914 гг.
- 1920-я гг.
- 1930-я гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
- З боку Тураўкі
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads