Царква Сьвятога Спаса (Амсьціслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Амсьціславе. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне места, на могілках[b]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса | |
Спаская царква па надбудове купала-цыбуліны | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′26.19″ пн. ш. 31°44′21.98″ у. д. |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Спаса | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Драўляную могілкавую царкву ў Амсьціславе збудавалі ў XIX ст.
У 2011 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка, у выніку якой над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. 4-часткавая падоўжна-восевая кампазыцыя будынка складаецца з прастакутных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залі і апсыды. У сылюэце царквы пануе надбудаваная над прытворам чацьверыковая званіца пад пакатым шатровым дахам зь вежачкай. 4-схільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму завяршаецца купалам-баняй. Тры ўваходы вылучаюцца 4-слуповымі ганкамі. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучаецца вэртыкальнай шалёўкай[1].
Remove ads
Заўвагі
- Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads