Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Лунна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Луньне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы | |
![]() Царква Сьвятога Яна Прадцечы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лунна |
Каардынаты | 53°27′14.13″ пн. ш. 24°15′36.23″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў[d] |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Яна Прадцечы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Луньне збудавалі ў 1886—1889 гадох паводле нерэалізаванага праекту для вёскі Індуры, распрацаванага архітэктарам Іванам Трубнікавым.
Архітэктура
Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Крыжова-купальны храм фармуюць прытвор з 4-граннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная заля з 8-гранным сьветлавым барабанам, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсыда з бакавымі 3-граннымі рызьніцамі. Фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкаруюцца гарадковымі фрызамі.
У інтэр’еры абраз XVІІІ стагодзьдзя «Укрыжаваньне»[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads