Царква Сьвятой Ганны (Стоўпцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Стоўпцах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Загуменнай (Царкоўнай) вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны над асноўным аб’ёмам і какошніка над брамай-званіцай.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Ганны | |
![]() Царква Сьвятой Ганны | |
Краіна | Беларусь |
Места | Стоўпцы |
Каардынаты | 53°28′40″ пн. ш. 26°43′48″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Заснавальнік | Адам Чартарыйскі |
Дата заснаваньня | XIX стагодзьдзе |
Царква Сьвятой Ганны на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Ганны | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Стоўпцах збудавалі ў 1825 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку князя Адама Чартарыйскага. Пазьней расейскія ўлады гвалтоўна адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму з рысамі барока. Гэта цэльны прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Галоўны фасад завяршаецца 2-ярусным фігурным франтонам з увагнутымі бакавымі гранямі і цэнтральнай аркавай нішай, якую з бакоў вылучаюць дзьве пары пілястраў. Яркім дэкаратыўным элемэнтам фасаду ёсьць рама, разьмешчаная над цэнтральным уваходам. Яна мае выгляд пасьлядоўна ўмежаных геамэтрычных фігураў — квадрата з раскрапаванымі кутамі і квадрата з 8-кутнікам. Бакавыя аконныя праёмы фасаду акаймоўваюць простыя ліштвы зь несапраўднымі замковымі камянямі і архівольтамі. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах і пілястрамі дарычнага ордара ў прасьценках, апярэзваюцца спрошчаным антаблемэнтам.
Унутраная прастора перакрываецца люстравым скляпеньнем з падугамі. Сьцены апярэзваюцца антаблемэнтам, падзяляюцца пілястрамі. Над уваходам месьцяцца хоры, падтрыманыя чатырма драўлянымі калёнкамі. Алтарная частка вылучаецца іканастасам 4-яруснай 7-часткавай кампазыцыі, падзеленым канелаванымі пілястрамі. Завяршаюць кампазыцыю пяць фігурных франтонаў з бакавымі валютамі. Арнамэнтальна-дэкаратыўны акцэнт іканастаса — разная царскія вароты. Абразы іканастаса разьмяжоўваюцца на два ярусы антаблемэнтам з трыгліфным фрызам[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Гістарычныя здымкі
- каля 1900 г.
- 1919—1929 гг.
- 1920-я гг.
- 1930 г.
- 1930 г.
- 1932 г.
- 1937 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads