Царква Сьвятой Тройцы (Быхаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпра, на паўднёвы захад ад замка, на гістарычнай Траецкай вуліца[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Быхаў |
Каардынаты | 53°30′53.68″ пн. ш. 30°15′12.53″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе |
Эпархія | Бабруйская і Быхаўская епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Будаваньне царквы вялося ў 1890—1899 гадох або ў сярэдзіне XIX ст.[1] Другі раз царкву асьвяцілі 29 сьнежня 1967 году.
У царкве захоўваўся цудоўны абраз 1659 году «Маці Божая Адзігітрыя Баркулабаўская», які паходзіў з жаночага манастыра ў мястэчку Баркулабаве[2]. 25 ліпеня 2010 году абраз урачыста перанесьлі ў Баркулабаўскі манастыр.
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі клясыцызму. Мае падоўжана-восевую крыжова-купальную кампазыцыю з 5-граннай апсыдай і бакавымі прыдзеламі. Прытвор і бабінец аб'ядноўваюцца ў адзіны прастакутны аб'ём, завершаны ад франтальнага фасаду 2-яруснай васьмерыковай званіцай з самкнутым гранёным купалам. Такім жа купалам завяршаецца 8-гранны сьветлавы барабан над сяродкрыжжам. Тры ўваходы ў царкву аформленыя 2-слуповымі ганкамі. Вэртыкальна ашаляваныя фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца простым карнізам.
У інтэр'еры сяродкрыжжа перакрываецца самкнутым скляпеньнем на ветразях.
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- студзень 1944 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads