Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Вензавец)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Вензаўцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вензавец |
Каардынаты | 53°25′19″ пн. ш. 25°19′57″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Леанард Крыжаноўскі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Вензаўцы збудавалі ў 1872—1875 гадох на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду 1755 году, разабранай у 1871 годзе.
21 верасьня 2010 году пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве надалі статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжна-восевая сымэтрычная прасторавая кампазыцыя пасьлядоўна ўлучае 3-ярусную шатровую званіцу (2 васьмерыкі на чацьверыку), кароткую трапезную, кубападобны асноўны аб’ём і паўкруглую апсыду. Пакаты 4-схільны дах асноўнага аб’ёму завяршаецца пяцьцю купаламі-цыбулінамі, якія дапаўняецца купалам-цыбулінай званіцы. Атынкаваныя фасады маюць насычаную архітэктурную плястыку, запазычаную з царкоўнага дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: вялікія фасадныя аркавыя парталы ў кілепадобным абрамленьні, какошнікі, прастакутныя панэлі цокаля і званіцы, круглыя прафіляваныя разэткі, роўнічныя ліштвы аркавых аконных праёмаў, буйнапрофільны карніз з сухарыкамі. Галоўны ўваход праз масіўны і глыбокі аркавы партал на буйных пілёнах[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі і графіка
- 1867 г.
- 1867 г.
- каля 1900 г.
- 1941 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads