Вензавец

вёска ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вензавец
Remove ads

Вензаве́ц[1], Вязавец — вёска ў Беларусі, на рацэ Мураванцы. Цэнтар сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 646 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Зьдзецелу, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на шашы Зьдзецел — Слонім.

Хуткія факты

Вязавец — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Вязавец упамінаецца ў другой палове XV ст. У першай чвэрці XVI ст. маёнткам валодаў князь Фёдар Заслаўскі. У 1566 годзе — Геранім Сіняўскі, які атрымаў яго праз шлюб з дачкой Ф. Заслаўскага Ганнай.

На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Вязавец значыцца як мястэчка. У 1624 годзе ён упамінаецца як цэнтар воласьці ў валоданьні Сапегаў[a]. У XVII ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Сапегаў і Палубінскіх. У гэты час тут дзеяў касьцёл, вядомы цудоўным абразам Маці Божай.

У XVIII ст. Вязавец уваходзіў у склад Зьдзецельскага графства Радзівілаў. На 1775 год тут было 53 двары, 2 млыны, карчма.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вязавец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паселішча захавала статус мястэчка. На 1885 год у Вязаўцы было 90 двароў, царква, школа, праводзіліся кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вязавец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вязавец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вензавец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Зьдзецельскай гміне Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Вензавец увайшоў у БССР, у Юравіцкі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 145 двароў, на 1992 год — 164, на 1995 год — 215. 12 лістапада 1973 году Вензавец стаў цэнтрам сельсавету. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 364 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 22, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 335[4]; 1885 год — 850 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 718 чал.; 1970 год — 485 чал.; 1992 год — 538 чал.[5]; 1995 год — 588 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2015 год — 646 чал.

Інфраструктура

У Вензаўцы працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Заўвагі

  1. LMAB. Ф. 16 спр. 203 ч. 3.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads