Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Карэлічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Карэлічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Краіна | Беларусь |
Места | Карэлічы |
Каардынаты | 53°34′17.40″ пн. ш. 26°08′14.80″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Карэлічах збудавалі ў 1866 годзе. У 1877 годзе пры ёй збудавалі драўляную царкоўнапрыходзкую школу.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя 3-часткавая: прастакутная ў пляне трапезная з званіцай над ёй, кубападобны аб’ём малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсыда з рызьніцамі. Асноўны 2-ярусны аб’ём накрываецца пакатым 4-схільным дахам і завяршаецца 8-гранным сьветлавым барабанам з гранёным сфэрычным купалам і купалам-цыбулінай. Фасады дэкаруюцца кутнім рустам, пілястрамі, прафіляваным карнізам, філёнгамі, ліштвамі аркавых аконных праёмаў. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаюцца аркавымі парталамі.
Усярэдзіне дамінуе цэнтральная заля з прасторай сьветлавога барабана, які падтрымліваюць 4 калёны і скляпеньні-ветразі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам. У трапезнай усходы на званіцу. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя» і «Пакроў»[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- каля 1900 г.
- да 1915 г.
- 1916 г.
- 1915—1917 гг.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1937 г.
- красавік 1944 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads