Царква Сьвятых Канстантына і Алены (Валожын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятых Канстантына і Алены — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Валожыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Канстантына і Алены | |
Царква Сьвятых Канстантына і Алены | |
Краіна | Беларусь |
Места | Валожын |
Каардынаты | 54°20′50″ пн. ш. 26°33′17″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Канстантына і Алены на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Канстантына і Алены | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Валожыне збудавалі ў 1886 годзе.
За савецкім часам царква працягвала дзеяць. У 1990-я гады каля царквы паставілі драўляную капліцу.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжападобны ў пляне храм з 2-яруснай чацьверыковай шатровай званіцай з франтальнага фасада. Над сяродкрыжжам узвышаецца 2-ярусны 8-гранны барабан, завершаны, як і званіца, высокім шатром з купалам-цыбулінай. На гарызантальна ашаляваных сьценах блакітнай афарбоўкі вылучаюцца пабеленыя ліштвы высокіх аркавых аконных праёмаў.
Унутраная прастора перакрываецца 8-гранным самкнутым скляпеньнем на ветразях, у малітоўную залю шырокімі прасьветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсыда і бабінец[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Гістарычныя здымкі
- каля 1900 г.
- 1918 г.
- верасень 1936 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Бакавы фасад
- З боку вуліцы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads