Цеплавы ўдар
востры перагрэў арганізма чалавека і жывёлы, абумоўлены парушэньнем тэрмарэгуляцыі праз абязводжваньне ў сьпёку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цеплавы́ ўдар — востры перагрэў арганізма чалавека і жывёлы, абумоўлены парушэньнем тэрмарэгуляцыі праз абязводжваньне ў сьпёку.
Бывае пры працяглым узьдзеяньні высокай тэмпэратуры навакольнага асяродзьдзя і пры непасрэдным узьдзеяньні сонечных прамянёў (сонечны ўдар). У чалавека выяўляецца галаўным болем, ірвотай і стратай прытомнасьці[1].
Remove ads
Папярэджаньне
Для прадухіленьня цеплавога ўдару варта апранаць сьветлую вопратку і галаўны ўбор з натуральнай тканіны (бавоўна і лён), піць на літар больш вады чым у халодную пару і пазьбягаць выхаду на вуліцу ў сьпёку[2]. У падарожжы карысна захінаць шыбы сьветлаадбівальнымі экранамі падчас стаянкі самахода. Перад паездкай варта праветрыць аўтамабіль. Месца для стаянкі мае знаходзіцца ў цяні. Прахалоднае паветра з кандыцыянэра ў самаходзе варта падаваць уніз на ногі. Таксама варта пазьбягаць кіраваньня самаходам у сьпякотныя дні з 12-й да 15-й гадзіны[3]. У сьпёку карысна зьняць вопратку і астудзіць цела з дапамогай прахалоднай вады, мокрага ручніка і сурвэткі, кампрэсу на галаву[4].
У сьпёку варта аддаваць перавагу замкнёным памяшканьням, якія праветрываюцца і захоўваюць прахалоду. Каб пазьбегнуць абязводжваньня, варта піць памалу кожныя паўгадзіны мінэральную ваду для хутчэйшага засвойваньня. Таксама ў сьпёку пажадана пазьбягаць доўгіх паездак. Для прагулак варта абіраць ранак да 11-й гадзіны і вечар пасьля 18-й гадзіны. Пры гэтым, карысна трымацца крытых пляцовак і зацененых алеяў[5]. Сярод іншага, карысна спатольваць смагу астуджаным адварам і сокам з гародніны і садавіны, прахалодным квасам і кісламалочным напоем[6]. Урэшце, у сьпёку пры звыш +28°С варта прымаць прахалодны душ і ванну, пазьбягаць ужываньня кафэінавых і сьпіртовых напояў, а таксама цяжкай цялеснай працы і знаходжаньня ў самаходзе без кандыцыянэру звыш 10 хвілінаў[7].
Remove ads
Чыньнікі
Цеплавому ўдару спрыяе нашэньне ў сьпёку шматслойнай цёплай вопраткі і сынтэтычнага адзеньня, адсутнасьць галаўнога ўбору і абязводжваньне, знаходжаньне ў душным памяшканьні і шматгадзіннае знаходжаньне пад адкрытымі сонечнымі прамянямі на вуліцы[5]. Пагрозу можа несьці цяжкая цялесная праца ў сьпякотнае бязьветранае надвор'е і цёмная вопратка, якая затрымлівае выпарэньні цела[6].
Праявы
Цеплавы ўдар выяўляецца праз сутаргі канцавінаў і твару, тэмпэратуру цела звыш +38°С, значнае халоднае потавыдзяленьне і млосьць. Працяглае знаходжаньне на сонцы без увагі да немачы можа прывесьці да сьмерці, найперш пры наяўнасьці хваробаў сэрца[2]. Пры цеплавым удары адзначаецца сухасьць у роце і смага, галаўны боль і запамарока[4]. Іншымі прыкметамі немачы служаць перасохлыя вусны, сухая і гарачая скура твару і пры гэтым халодныя рукі і ногі, санлівасьць і брулеспусканьне цёмна-жоўтага і сьветла-карычневага адценьня больш як праз 12 гадзінаў, а таксама ірвота. Пры далейшым знаходжаньні пад пякучым сонцам могуць дадацца арытмія сэрца, трызьненьне і сінюшнасьць скуры[5].
Першая дапамога
Падчас аказаньня першай дапамогі пры цеплавым удары варта:
- перамясьціць цярпельца ў цень або прахалоднае, прасторнае памяшканьне без скапленьня людзей;
- пакласьці ў ляжачы стан пацярпелага;
- прыўзьняць ногі і падкласьці пад шчыкалаткі сумку;
- зьняць сынтэтычнае і шчыльнае адзеньне ды расшпіліць астатняе адзеньне на грудзях і шыі, а таксама рэмень;
- напаіць прахалоднай мінэральнай, падсалоджанай або прэснай пітной вадой;
- змачыць твар халоднай вадой;
- папляскаць па грудзях тканінай, намочанай у халоднай вадзе;
- прыкласьці пляшку з халоднай вадой і лёд на лоб і пад патыліцу;
- абмахваць цярпельца вэерам або газэтай;
- ачысьціць дыхальныя шляхі ад ірвоты;
- абгарнуць цела мокрай прасьцінай і апырскаць халоднай вадой
- даць пры страце прытомнасьці панюхаць з ваткі нашатырнага сьпірту або 10 % рашчыны аміяку;
- зрабіць штучнае дыханьне і масаж сэрца пры спыненьні сэрцабіцьця і страце прытомнасьці[8].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads