Цна (прыток Гайны)
рака ў Беларусі, прыток Гайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цна (у верхнім цячэньні — Чырвоная) — рака ў Менскай вобласьці Беларусі, у Смалявіцкім і Лагойскім раёнах і на мяжы Барысаўскага і Лагойскага раёнаў, левы прыток ракі Гайна.
Даўжыня ракі 66 км. Плошча вадазбору 609 км². Вадазбор у паўночнай частцы Менскага ўзвышша. Пачынаецца ў забалочанай мясцовасьці прыкладна за 0,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Літвічы (Лагойскі раён). Упадае ў Гайну прыкладна за 400 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Сутокі Смалявіцкага раёну. Даліна трапецападобнай формы, месцамі невыразная. Шырыня даліны 1—2, месцамі да 3,5 км. Схілы даліны спадзістыя, вышынёй ад 3—4 м у вярхоўі да 30 м у ніжнім цячэньні. Рэчышча каналізаванае, за выключэньнем 14 км ад вытоку і 2 км ад вусьця.
Прытокі: Васільчанка, Пядань, Чарніца, Макоўза, Студзянец, Лавоша. Рака выкарыстоўваецца ў якасьці водапрыёмніку мэліярацыйных сыстэм. У басэйне Цны вадасховішча Макоўза.
Remove ads
Паходжанне назвы
Паводле летувіскага навукоўца Казімера Бугі, назва ракі балцкая, першапачаткова гучала як *Tusnā, зьвязана з прускім tusnan «ціхі».[1]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads