Цьверач

вёска ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Цьверач
Remove ads

Цьверач (лет. Tverečius) — вёска ў Летуве, на беразе возера Цьверачы. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 231 чалавек. Знаходзіцца за 33 км на ўсход ад Ігналіны.

Хуткія факты

Цьверач — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару аўгустынаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVII ст.

Remove ads

Назва

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Тверечъ (1553 год)[1].

Гісторыя

Thumb
Касьцёл, 1915—1918 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Цьверач датуецца 21 ліпеня 1501 годам, калі ў ім заснавалі кляштар аўгустынаў. Таго ж году тут збудавалі мураваны касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Цьверач увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1662 годзе ваявода троцкі Мікалай Стафан Пац збудаваў тут комплекс мураванага кляштару аўгустынаў з новым касьцёлам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Цьверач апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год тут было 18 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Цьверач занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цьверач абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Цьверач апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Цьверач Летуве.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 247 чал., зь іх 221 каталік, 7 старавераў і 18 юдэяў; 1881 год — 605 чал. (290 муж. і 315 жан.)[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 231 чал.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Капліца

Славутасьці

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1905—1925)
  • Могілкі: капліца

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў (1662)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads