Цэлестын II
папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэлестын II (па-лацінску: Celestinus PP. II), сьвецкае імя Гвіда дэль Кастэльлё (па-італьянску: Guido del Castello; памёр 8 сакавіка 1144) — папа рымскі з 26 верасьня 1143 году па 8 сакавіка 1144 году.
Цэлестын нарадзіўся ў Таскане, у юнацтве вучыўся ў Абэляра. У 1128 годзе быў узьведзены ў сан кардынала. У лістападзе 1138 году сумесна з двума кардыналамі, у тым ліку сваім будучым пераемнікам Люцыюсам II, удзельнічаў ад імя Інакенцыюса II у дыспуце супраць трох прыхільнікаў Анаклета II, але жаданага выніку, то бок перакананьня Роджэра II перастаць падтрымліваць антыпапу, не дасягнуў. У 1140 годзе быў легатам Інакенцыюса II у Францыі.
Цэлестын II зьяўляецца першым у чарадзе папаў, якія фігуруюць у гэтак званым «прадказаньні аб папах», апублікаваным у 1595 годзе, якія, аднак, першапачаткова прыпісваецца Малахію.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads