Прароцтва пра Папаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прароцтва пра Папаў
Remove ads

Прароцтва пра Папаў (па-лацінску: Prophetia Sancti Malachiae Archiepiscopi, de Summis Pontificibus) — 112 кароткіх лацінскіх фразаў, аўтарам якіх лічаць сьв. Малахію (1094—1148). У прароцтве апісваюцца рымскія папы (і некалькі антыпапаў), пачынаючы з Цэлестына II (абраны ў 1143) і ўсутыч да Другога прышэсьця.

Thumb
Эмблема папства

Паводле найболей распаўсюджанага тлумачэньня прароцтва, апошнім папам зьяўляецца цяперашні кіраўнік каталіцкай царквы Францішак. Прароцтва называе яго «Пятром Рымлянінам» (па-лацінску: Petrus Romanus) і абвяшчае, што пры ім адбудзецца разбурэньне Рыму ды канец сьвету.

Remove ads

Паходжаньне тэксту

Упершыню тэкст прароцтва быў надрукаваны ў 1595 годзе гісторыкам-бэнэдыктынцам Арно де Віёнам (Arnold de Wyon) у кнізе «Lignum Vitae» («Дрэва жыцьця»)[1]. Віён прыпісаў аўтарства сьпісу сьв. Малахіі — ірляндзкаму япіскапу XII ст., які ў 1139 пабываў у Рыме, дзе нібыта меў бачаньне пра будучых папаў. Пасьля манускрыпт быў зьмешчаны ў Рымскі архіў і забыты на сотні гадоў, пакуль ня быў знойдзены ў 1590.

Аднак ні асноўны жыцьцяпісец сьв. Малахіі — сьв. Бэрнар Клярвоскі — ні якія іншыя крыніцы да 1595 року ня згадваюць пра прароцтва, што дазваляе аспрэчваць яго аўтэнтычнасьць. Некаторыя крыніцы, у тым ліку самыя апошнія выданьні Каталіцкай энцыкляпэдыі, мяркуюць, што гэта прароцтва зьяўляецца падробкай канцу XVI-га стагодзьдзя. Некаторыя лічаць, што яно было напісана Настрадамусам і прыпісанае сьвятому Малахіі, каб меркаваны прадказальнік ня быў абвінавачаны ў прадказаньні сканчэньня кіраваньня рымскіх папаў.

Прыхільнікі аўтэнтычнасьці «Прароцтва», такія як аўтар Джон Хог (John Hogue), які напісаў папулярную кнігу пад назвай «Апошні Папа»[2], як правіла, сьцьвярджаюць, што, нават калі аўтарства прароцтва няпэўнае, само прароцтва застаецца ў моцы.

Аўтар Джэймз Ролінз напісаў кнігу «Ключ Суднага дню»[3] адносна прароцтва і як яно стасуецца зь сёньняшнім днём.

Remove ads

Тлумачэньне прарочых фразаў (дэвізаў)

Тлумачэньне дэвізаў зазвычай грунтуецца на пошуку сувязяў між дэвізам і месцам нараджэньня папы, ягоным уласным гербам, падзеямі, што адбываліся падчас ягонага пантыфікату.

Напрыклад, да першага дэвізу, Ex caſtro Tiberis (З замку на Тыбры), падыходзіць радзіма Цэлестына II Чыта-ды-Кастэла на Тыбры. Папа Клімэнт XIII, да якога адносіцца прарочая фраза Roſa Vmbriæ (Ружа Умбрыі), ужываў ружу ў якасьці ўласнай эмблемы. На ягоным гербе няма ружы, ён ня быў з Умбрыі, аднак цягам кароткага часу ён быў папскім губэрнатарам Рыеці, якая на той час зьяўлялася часткаю Умбрыі.

Калі тлумачэньне прароцтва дастаткова відавочнае (як у выпадку з амаль усімі рымскімі папамі да 1590 году), размова амаль заўжды вядзецца пра характэрныя асаблівасьці, якія гэты чалавек меў да ягонага ўзыходжаньня на папскую катэдру. Напрыклад, адносяцца да ягонай радзімы, гербу, прозьвішча або кардынальскага тытула. Аднак для апошніх папаў прарочыя фразы адносяцца больш да іхніх пантыфікатаў. У некаторых выпадках прысутнічае відавочная гульня словаў, што дазваляе абраць адзін зь некалькіх магчымых варыянтаў.

У апошнія рокі цікавасьць да прароцтва вырасла, верагодна праз тое, што ўжо амаль не засталося дэвізаў, незапоўненых гістарычнымі папамі. Аднак выкарыстаньне дэвізаў перад выбарамі для прадказаньня будучыні папы звычайна не было асабліва пасьпяховым.

Remove ads

Папы і адпаведныя дэвізы прароцтва

Нижэй прыведзены сьпіс запазычаны з кнігі Пітэра Бандэра «Прароцтвы Малахіі» [4]. Варта адзначыць, што колькасьць Рымскіх папаў у розных сьпісах адрозьніваецца з-за ўліку/няўліку антыпапаў. Напрыклад, паводле Каталіцкай энцыкляпэдыі, Бэнэдыкт XVI зьяўляецца 266-м папам. Пры гэтым сьв. Гіпаліт Рымскі не ўваходзіць у лік папаў, а разглядаецца як раскольнік і антыпапа ў часе пантыфікатаў папаў сьв. Зэфірына, сьв. Калікста I, сьв. Урбана I і сьв. Пантыяна, хоць шматлікія лічаць сьв. Гіпаліта япіскапам Рымскім. У сьпісе Пітэра Бандэра Бэнэдыкт XVI зьяўляецца 267-м папам.

Сьпіс можна падзяліць на дзьве групы:

  1. для 74 папаў і антыпапаў, чый пантыфікат быў да зьяўленьня прароцтва ў 1590 року, сувязь між дэвізам прароцтва і папам, як правіла, зразумелая;
  2. для 37 папаў, чый пантыфікат быў пасьля 1590 року, сувязь між дэвізам і папам не заўжды відавочная.

Рымскія папы і Антыпапы 1143—1590

У табліцы на шэрым тле прыведзены арыгінальны тэкст (з захаваньнем пунктуацыі і артаграфіі), апублікаваны ў 1595 року ў кнізе «Lignum Vitae»[1]. Гэта лацінскі тэкст, які складаецца з 3-х калёнак.

  • Першая калёнка ўтрымлівае прарочую фразу (дэвіз), якая характарызуе Папу ці ягоны пантыфікат.
  • Другая калёнка зьмяшчае імя Папы (часам з памылкамі), адпаведнага характарыстыцы прарока.
  • Трэцяя калёнка зьмяшчае тлумачэньне, чаму дадзены Папа адпавядае гэтай прароцкай фразе.

Для лацінскага тэксту прароцкага дэвізу (1-я калёнка) і лацінскага тлумачэньня (3-я калёнка) ніжэй у дужках прыведзены ангельскі пераклад, бо часта ключом да разгадкі зьяўляецца гульня словаў, што цалкам губляецца ў беларускім перакладзе, але часам бачнае ў ангельскім. Фразы ў арыгінальным тэксьце непранумараваныя.

Больш інфармацыі Рымскія папы (1143—1590), Папа №. ...

Рымскія папы з 1590 року па сёньняшні дзень

Для гэтай групы Рымскіх папаў тэкст, апублікаваны ў 1595 року[1], прыводзіць толькі імёны першых трох папаў, то бок тых, чый пантыфікат пачаўся пасьля выяўленьня тэксту (1590 рок), але не пазьней за год публікацыі тэксту (1595). Для гэтых трох папаў тэкст ня ўтрымлівае лацінскага тлумачэньня да прароцкага дэвізу.

Далей апублікаваны тэкст прароцтва месьціць толькі лацінскія дэвізы.

Больш інфармацыі Рымскія папы (з 1590), Папа №. ...
Remove ads

Прароцтва і Эвангельлі

Варта зазначыць, што Ісус Хрыстос і апосталы ня толькі не пазначаюць пэўна на час канца сьвету, але нават наўпростава гавораць пра немагчымасьць для чалавека ведаць дзень той і гадзіну (Мцв, 24:36; 2Пят, 3:10 і інш.). Ісус Хрыстос казаў, што часіны і поры знаходзяцца ва ўладзе Айца Нябеснага, і апосталам гэта ня дадзена ведаць (Дзеі, 1:6-7). Але калі дзень Гасподні будзе «побач, каля дзьвярэй», то Хрыстос падаў спосаб, як можна гэтую блізкасьць вызначыць — «прытча пра смакоўніцу» (Мцв, 24:32-33; Лк, 21:29-31). Хрыстос просіць вучняў убачыць набліжэньне Царства Боскага і схіліцца (Лк, 21:28; Лк, 21:31).

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads