Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтральная навуко́вая бібліятэ́ка імя́ Яку́ба Ко́ласа (ЦНБ) — бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная 16 лютага 1925 году. У 2009 годзе зьмяшчала звыш 4821 тыс. выданьняў. Бярэ з 1992 году ўдзел у Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ды вядзе кнігаабмен з 776 кнігасховішчамі 56 краінаў. Штогод у ЦНБ ладзіцца звыш 50 бясплатных выставаў.
Remove ads
Чытальні
ЦНБ абслугоўвае супрацоўнікаў акадэміі ды досьледных установаў, выкладнікаў, асьпірантаў ды студэнтаў. Пры плаце за чытацкі білет патрабуецца пашпарт і службовае пасьведчаньне або студэнцкі білет. Большую частку году працуе з панядзелка па пятніцу з 8.45 да 20-ай гадзіны, у суботы — з 10-ай да 18-ай. Улетку — толькі з панядзелка па пятніцу з 8.45 да 17.30. Бібліятэка мае 7 чытальняў:
- абанэмэнта (1 паверх; 7 тыс. мастацкіх кніг),
 - пэрыядычных выданьняў (3 паверх; 25 тыс. асобнікаў 1200 выданьняў за 3 гады),
 - даведкава-інфармацыйнага абслугоўваньня (3 паверх; 120 тыс. выданьняў),
 - электронных навуковых рэсурсаў (4 паверх; поўнатэкставыя вэрсіі звыш 3 тыс. часопісаў, база зьвестак 9,2 млн назваў кніг[2]),
 - прыродазнаўчых і тэхнічных навук (4 паверх; 12 тыс. кніг),
 - гуманітарных навук (5 паверх; 20 тыс. кніг, 53 найменьні газэтаў),
 - рэдкіх кніг і рукапісаў (6 паверх; 7 тыс. дысэртацыяў, 70 тыс. старадрукаў XVI—XVIII стагодзьдзяў і рэдкіх выданьняў XIX—XX стагодзьдзяў, 1,5 млн рукапісных аркушаў, у тым ліку 56 рукапісных збораў[3]).
 
Remove ads
Паслугі
За плату ажыцьцяўляюцца:
- сеціўная дастаўка,
 - капіяваньне,
 - пераплёт,
 - раздрукоўка,
 - сканаваньне,
 - запіс на лічбавы носьбіт,
 - доступ да сеціва,
 - пошук зьвестак аб выданьні,
 - вызначэньне ўнівэрсальнай дзесяцічнай клясыфікацыі (УДК) выданьня,
 - складаньне сьпісу апісаньняў кніжных крыніцаў,
 - складаньне анатацыі,
 - выдача старадрукаў,
 - відэаздымкі ў памяшканьні,
 - разьмяшчэньне абвестак,
 - выязная выстава.
 
Задачы
Паводле Статуту задачамі бібліятэкі ёсьць:
- забесьпячэньне зьвесткавых патрэбаў навукоўцаў пры дапамозе вылічальных і друкарскіх прыладаў;
 - правядзеньне дасьледаваньняў у галіне бібліятэка- і кнігазнаўства, кнігаапісаньня і аўтаматызаваньня бібліятэчнай і весткавай дзейнасьці;
 - збор і разьмяшчэньне навуковых выданьняў паводле нутрыкраёвых дасьледаваньняў;
 - складаваньне прыродазнаўчых выданьняў Беларусі;
 - ладжаньне зьвесткава-кнігаапісальнага абслугоўваньня;
 - узгадненьне дзейнасьці кнігасховішчаў НАНБ.
 
Кіраваньне
- Кіраўнік. Прызначаецца Прэзыдыюмам НАНБ па ўзгадненьні з Радай ЦНБ на 5 год. Ухваляе кірункі й расклад працы ды каштарыс. Вызначае расклад выдавецкай дзейнасьці ды наглядае за выкананьнем раскладу працы. Наймае супрацоўнікаў, заахвочвае іх дасьледаваньні і перанавучаньне. Складае справаздачы аб укараненьні вынікаў дасьледаваньняў ды вядзе зносіны зь іншымі ўстановамі.
 - Рада. Колькасьць сябраў ухваляецца Бюро Прэзыдыюму НАНБ на прапанову кіраўніка ЦНБ, скад — аднойчы на 5 год на прапанову Сходу навуковых супрацоўнікаў і вядучых адмыслоўцаў ЦНБ. Правамоцная пры наяўнасьці 2/3 сябраў. Ухваляе пастановы больш як паловай галасоў. Складаецца з кіраўніка, яго намесьніка па навуковай працы, навуковага сакратара і іншых абраных адмыслоўцаў. Ухваляе пастановы аб спаборы на замяшчэньне вольных пасадаў. Разглядае расклады й справаздачы аб дзейнасьці[4].
 
Remove ads
Аддзелы

ЦНБ падзяляецца на 17 аддзелаў:
- міжнародных сувязяў (з 1926-га; да 2001-га — міжнароднага кнігаабмену),
 - арганізацыі асноўнага фонду (з 1949-га),
 - бібліяграфічны (з 1952-га),
 - камплектаваньня літаратуры (з 1952-га),
 - абслугоўваньня чытачоў (з 1955-га),
 - рэдкіх кніг і рукапісаў (зь верасьня 1964-а),
 - бібліятэказнаўства (з 1969 году),
 - электронных рэсурсаў (з 2001-га),
 - экалягічна-інфармацыйны (з 4 сьнежня 2003 г.),
 - сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасьці (з 2003-га),
 - апрацоўкі дакумэнтаў (з траўня 2007-га),
 - сыстэматызаваньня дакумэнтаў (з траўня 2007-га),
 - карпаратыўных узаемінаў (з 2009-га),
 - маркетынгавых дасьледаваньняў (з 2011-га),
 - гаспадарчы,
 - капіяваньня й пераплёту,
 - праграмнага й тэхнічнага забесьпячэньня дасьледаваньняў.
 
Remove ads
Мінуўшчына
Бібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 году пры Інстытуце беларускай культуры. Ад заснаваньня яна атрымлівала абавязковы асобнік усёй пэрыёдыкі Расеі. У 1926 годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі СССР ды 74-ма ў ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы й Францыі. У 1927 годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменьняў часопісаў. Паводле пастановы ўраду Беларускай ССР ад 15 студзеня 1934 году пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, брашураў і пэрыядычных выданьняў, геаграфічных і тапаграфічных мапаў. Пастановай № 630 ад 25 траўня 1948 г. урад Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя Вісарыёна Бялінскага. З 1956 году носіць імя Якуба Коласа (1882—1956)[5]. У 1959 годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР ды 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У 1965 мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У 1967 годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведваньняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданьняў.
Кіраўнікі:
- Ян Серада (1925—1927)
 - Клімент Гурвіч (1927-1929)
 - Дзьмітры Даўгяла (1929-1937)
 - Барыс Сянько (1937)
 - Іван Косараў (1937-1941)
 - Восіп Шыманоўскі (1941-1950)
 - М. А. Вільгусевіч (1950-1952)
 - Ф. В. Сьцепанюк (1952-1960)
 - Міхаіл Стрыжонак (1961—1994)
 - С. М. Емяльянава (1994-1998)
 - Натальля Бярозкіна (1998-2013)
 - Аляксандар Груша (2013–2022)
 
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

