Аляксандар Груша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Іванавіч Груша (нар. 15 студзеня 1973, Горадня) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2017), дацэнт (2010). Вучань Георгія Галенчанкі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (1996 год). 3 1999 году працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 2004 году быў старэйшым навуковым супрацоўнікам, потым загаднікам аддзелу гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. У 2003 годзе атрымаў прэмію НАН Беларусі для маладых навукоўцаў за цыкль працаў у мэтодыцы навуковага выданьня гістарычных крыніцаў і публікацыю кнігаў Літоўскай мэтрыкі.
У 2014 годзе атрымаў прызначэньне на пасаду дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Звольнены з гэтай пасады 1 ліпеня 2022 году.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Дасьледуе гісторыю дзяржаўных установаў Вялікага Княства Літоўскага, мэтодыку выданьня гістарычных крыніцаў, палеаграфію, кадыкалёгію[1].
Аўтар-складальнік кнігі «Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIII—XVIII стст., перыяд Вялікага княства Літоўскага)» (2003 год).
Падрыхтаваў да друку і выдаў кнігі:
- «Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 44: Кніга запісаў 44 (1559—1566)» (2001 год)
- «Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1» (2003 год, з М. Вайтовічам, М. Сьпірыдонавым).
Remove ads
Погляды
У 2007 годзе выступіў з крытыкай твору «Гісторыя Літвы» (2005 год) летувіскага гісторыка Эдвардаса Гудавічуса: «Кніга Гудавічуса — гэта праца па гісторыі не старой Літвы, а Літвы апошніх двух дзесяцігодзьдзяў яе існаваньня, прызначаная для „хатняга чытаньня“. Магчыма, гэта значны ўклад у гісторыю разьвіцьця і фармаваньня сучаснай грамадзкай сьвядомасьці літоўцаў. Аднак у ёй адсутнічае гісторыя сьвядомасьці літоўцаў. Шкада, што я не знайшоў у ёй таго, што шукаў і што павінен быў знайсьці — гісторыі Сярэднявечча»[2].
У 2013 годзе ў сваёй расейскамоўнай публікацыі ў рэчышчы палітыкі летувізацыі безапэляцыйна (не даючы ніякай аргумэнтацыі) абвясьціў, што за часамі Вялікага Княства Літоўскага беларусы называліся ў крыніцах рускімі (русінамі), а летувісы — ліцьвінамі, адзначаючы: «няма сумневу, што галоўная палітычная воля ў будаваньні новай дзяржавы належала летувісам»[a][3]. Падобную думку паўтарыў у сваім расейскамоўным артыкуле 2015 году, дзе абвясьціў этнічным памежжам паміж двума «галоўнымі народамі» ВКЛ ліцьвінамі-каталікамі (летувісамі) і русінамі-праваслаўнымі Гарадзенскі, Ваўкавыскі, Слонімскі, Лідзкі, Наваградзкі і Ашмянскі паветы[4].
Гэтыя сьцьверджаньні адпавядаюць зробленым раней заявам прапагандыста і ідэоляга рэжыму Лукашэнкі Ігара Марзалюка, які абвясьціў у сваім тэндэнцыйным творы «Міфы „Адраджэнскай“ гістарыяграфіі Беларусі» (2009 год), што назвы Літва і ліцьвіны не былі этнічнай саманазвай беларусаў у часы Вялікага Княства Літоўскага або нават эндаэтнонімам славянскага насельніцтва Віленшчыны, Гарадзеншчыны і Наваградчыны, што існаваў адзіны эндаэтнонім беларускага этнасу — «рускі» («русін», «русь») і што продкі большасьці сучасных беларусаў-каталікоў мелі летувіскае паходжаньне[5].
Заўвагі
- рас. «Действительно, в истории ВКЛ часть трудно дифференцировать, что принадлежало литовцам, а что белорусам („руским“, „русинам“, как они назывались в источниках) <…> Нет сомнения, что главная политическая воля в строительстве нового государства принадлежала литовцам (или „литвинам“, как их называют источники)»
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads