Цяцерынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цяце́рынскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Цяцерын. Насельніцтва на 2009 год — 1871 чалавек[1].

Гісторыя

Thumb
Цяцерынская ГЭС

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Круглянскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бялыніцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Круглянскага раёну. 16 верасьня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Круглянскага раёну.

21 сьнежня 2011 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Аўсішча, Беларусь, Боўсевічы, Бялаўка, Ваўкаўшчына, Гоенка, Залосьсе, Зарэчча, Казёл, Конанавічы, Кунцы, Падар, Сіманавічы, Смагілаўка, Шапялевічы — ліквідаванага Шапялевіцкага сельсавету[2].

27 верасьня 2012 году вёска Зарэчча, якая ўваходзіла ў склад Цяцерынскага сельсавету, перайменаваная ў Зарэчча 1, а вёска, якая ўваходзіла ў склад Шапялевіцкага сельсавету, у Зарэчча 2[3].

12 сакавіка 2013 году ліквідаваная вёска Казёл[4].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 26
  • 1 студзеня 2009 году — 24

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads