Цяцерын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цяцерын
Remove ads

Цяце́рын[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Цяцерынскага вадасховішча. Цэнтар сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 477 чалавек. Знаходзіцца за 9 км на поўдзень ад Круглага, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Талачын; каля аўтамабільнай дарогі БялынічыШклоў.

Хуткія факты

Цяцерын — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Цяцерын упамінаецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (1390-я гады)[3]. За вялікім князем Вітаўтам, у 1-й трэці XV ст. паселішча з воласьцю знаходзілася ў валоданьні князя Лугвена (Сямёна) Альгердавіча. У 1430 годзе ўпамінаецца ў акце ўзьвядзеньня Сьвідрыгайлы на сталец ВКЛ. У дакумэнце за 1468 год значыцца «дань медовая Тетеринская» Ануфрыеўскаму манастыру каля Амсьціслава.

У 1501 годзе вялікі князь Аляксандар перадаў двор Цяцерын зь сёламі на рацэ Друці сваёй жонцы Алене. Пазьней ім валодалі князі Мсьціслаўскія, Збараскія, Сапегі (у 1624 годзе ў валоданьні Льва Сапегі[a]), Агінскія. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Цяцерын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. Расейскія ўлады адабралі мястэчка ў Агінскіх і перадалі фэльдмаршалу Салтыкову. Пазьней яно разам зь некалькімі вёскамі перайшло да Ёсіфа Ліпскага.

На 1846 год у Цяцерыне было 102 двары[4], на 1848 год — 66 двароў. На 1860 год у мястэчку было 78 двароў, дзеялі 3 царквы і юдэйскі малітоўны дом, працаваў бровар. У 1864 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў Цяцерыне народную вучэльню. На 1897 год у мястэчку было 94 двары, дзеялі царква і сынагога, працавалі народная і рамесная вучэльні, царкоўна-прыходзкая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, крэдытнае таварыства, пошта, крама; існавалі аднайменныя маёнтак і млын (5 двароў). У 1912 годзе адкрылася сельская рамесная навучальная майстэрня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Цяцерын занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цяцерын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Цяцерын вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Круглянскага раёну. На 1926 год у мястэчку было 148 двароў, працавалі школа 1-й ступені, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, хата-чытальня (з 1924 году), народны дом, крама. У 1928 годзе статус Цяцерына панізілі да вёскі. На 1940 год у вёсцы было 129 двароў. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году Цяцерын знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху

У 1956 годзе ў Цяцерыне збудавалі гідраэлектрастанцыю. На 2001 год у вёсцы было 195 двароў.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1826 год — 537 чал.; 1848 год — 541 чал.; 1860 год — 416 чал.; ~1890 год — 356 чал., зь іх 245 праваслаўных, 4 каталікі і 107 юдэяў[6]; 1897 год — 593 чал. у мястэчку Цяцерыне, 31 чал. у маёнтку Цяцерыне і 27 чал. у млыне Цяцерыне
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 658 чал.; 1940 год — 632 чал.; 1999 год — 472 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 483 чал.[7]; 2003 год — 482 чал.[8]; 2010 год — 477 чал.

Інфраструктура

У Цяцерыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, камбінат побытавага абслугоўваньня і пошта.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Царква (XVIII ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)

Заўвагі

  1. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту. Ф. 4, спр. 34354.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads