Шапялевічы

вёска ў Цяцерынскім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шапяле́вічы[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Асьліўкі. Уваходзіць у склад Цяцерынскага сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 360 чалавек. Знаходзяцца за 24 км на паўднёвы захад ад Круглага, за 16 км на захад ад шашы Р77.

Хуткія факты

Шапялевічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Шапялевічы ўпамінаюцца ў XV ст.[2] У розныя часы яны знаходзіліся ў валоданьні Гаштольдаў, Палубінскіх, Сапегаў, Агінскіх і інш. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 24 жніўня 1654 году пад Шапялевічамі адбылася значная бітва паміж абаронцамі Вялікага Княства Літоўскага і маскоўскімі захопнікамі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Шапялевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1779 годзе ў мястэчку збудавалі царкву. У 1812 годзе тут заснавалі бровар (у 1890 годзе працавала 5 работнікаў). На 1848 год у Шапялевічах было 134 двары. У 1852 г. маёнтак быў прададзены Шувалавымі губэрнскаму сакратару Юзафу-Калясанцію Юношу-Шаняўскаму з жонкай Кацярынай (з Богушаў)[3]. У 1863 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў мястэчку царкоўна-прыходзкую школу. На 1867 год у маёнтку працавалі бровар, вадзяны млын і карчма. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Шапялевічах было 139 двароў, дзеяла царква, працавалі царкоўна-прыходзкая і юдэйская малітоўная школы, хлебазапасны магазын, заезны дом.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Шапялевічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[4].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шапялевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Шапялевічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Круглянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1925 годзе ў Шапялевічах працавала школа 1-й ступені (75 вучняў), хата-чытальня, пункт ліквідацыі непісьменнасьці. На 1926 год у вёсцы было 204 двары, на 1940 год — 162. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году Шапялевічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 2001 год у Шапялевічах было 155 двароў. 21 сьнежня 2011 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Шапялевіцкага сельсавету вёску перавялі ў склад Цяцерынскага сельсавету[6].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 570 чал.; 1846 год — 325 чал., зь іх 310 сялянаў[7]; ~1890 год — 553 чал., зь іх 501 праваслаўны, 5 каталікоў і 47 юдэяў[8]; 1897 год — 907 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 1009 чал.; 1940 год — 686 чал.[9]; 1999 год — 422 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 401 чал.[10]; 2010 год — 360 чал.

Інфрастуктура

У Шапялевічах працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, клюб, бібліятэка, пошта.

Remove ads

Эканоміка

  • Шапялевіцкі СПК

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Царква (XVIII ст.)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads