Цісоўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цісоўка (па-польску: Cisówka, на мясцовай беларускай гаворцы: Цісо́ўка[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Remove ads
Вёска знаходзіцца на ўзьбярэжжы Семяноўскага вадасховішча. Побач зь вёскай праодзіць чыгуначны шлях Седльцы — Ваўкавыск, на якім знаодзіцца нядзейны прыпынак Цісоўка.

Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) і каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя

Цісоўка была заснаваная пасьля 1750 г. як вёска бортнікаў. У 1764 г. называлася Лясоты ад прозьвішча першы асаднікаў — Бенэдыкта і Кузьмы Лясотаў (пражывалі тут таксама сем'і Санькі Грыца і Яські Грышчука). На пачатку да вёскі прыналежалі 3,75 валокі зямлі. З канцом 18 ст. пасяліліся тут новыя асаднікі, якія займаліся пераапрацоўкай дрэва, якое спляўлялася ракой Нарвай у Мазовію (ад цясаньня драўніны пайшла назва Цёскі, замененая пасьля ў Цісоўку). У 1857 г. пражывала тут 132 чалавек, а ў 1915 ажно 58 сем'яў[4]. У 1907 г. побач зь вёскай была праведзеная чыгуначная лінія Седльцы — Ваўкавыск. У міжваенны пэрыяд Цісоўка прыналежала да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 280 жыхароў (136 каталікоў і 144 праваслаўны, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Цісоўка была далучаная да гміны Міхалова. У 1950 г. у Цісоўцы пражывала 410 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads