Чарамшына (гурт)
падляскі народны ансамбль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
„Чарамшы́на“ (па-польску: Czeremszyna) — польскі музычны гурт з Падляшша, які выконвае народную музыку беларуска-ўкраінскага памежжа.
Рэпэртуар ансамблю складаюць галоўным чынам народныя сьпевы беларуска-польска-ўкраінскага памежжа на падляскіх гаворках. Музыкі карыстаюцца акардэонамі, бас-балалайкамі, цымбаламі, фуярамі, мандалінамі, скрыпкамі, сапілкамі ды бубнамі.
Remove ads
Мінуўшчына
Заснаваны ў лістападзе 1993 року ў Чаромсе (Падляскае ваяводзтва).
Гурт удзельнічаў у шматлікіх фэстах у Польшчы і за мяжой (між інш. Бэльгія, Вугоршчына, Італія, Латвія, Летува, Нідэрлянды, Нямеччына, Францыя, Швэцыя)[1].
У 2003 року выйшла кружэлка „Hulaj póki czas”, якая стала ляўрэаткай конкурсу „Wirtualne Gęśle”. У лістападзе 2003 року пачаў супрацоўніцтва зь беларускім сьпеваком Тодарам. Праз год зьявілася канцэртная праграма „Dla Puszczy i ludzi”, прысьвечаная Белавескай пушчы. У 2010 року выйшла супольная кружэлка праекту „Што на сэрцы“.
Remove ads
Дыскаграфія
- „Czom ty ne pryszow” (MC, 1996)
- „Źródło” (MC і CD, 1998)
- „…” (MC і CD, 2000)
- „Hulaj póki czas” (MC і CD, 2003)
- „Uśmiechnij się” (CD, 2008)
- Czeremszyna/Todar „co na sercu…” (2010)
- „Tęsknoty” (CD, 2018)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads