Чаромха (Падляскае ваяводзтва)

вёска ў Падляскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Чаромха (Падляскае ваяводзтва)
Remove ads

Чаро́мха (па-польску: Czeremcha, па-падляску: Čerémucha, Čerémcha) — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтар гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва. Жыхары вёскі — палешукі-падляшы, якія ў большасьці самавызначаюць сябе беларусамі, у меншасьці — украінцамі.

Хуткія факты

Вёска разьмяшчаецца за 4 км ад памежнага пераходу з РБ Пясчатка — Палоўцы.

Remove ads

Гісторыя

Вёска заснаваная як чыгуначны пасёлак на скрыжаваньні шляхоў зь Беластоку ў Берасьце (пабудаваны ў 1873 г.) і зь Седльцаў у Ваўкавыск (пабудаваны ў 1906 г.). Свой назоў Чаромха ўзяла ад суседняй вёскі Чаромха (сёньня Чаромха-Сяло).

Рэлігійнае жыцьцё

Рыма-каталіцкая парафія Маці Божай Каралевы Польшчы заснаваная была ў 1957 г., а касьцёл быў адкрыты ўжо ў 1958 г. Праваслаўныя жыхары Чаромхі сьпярша прыналежалі да прыходу ў Кузаве, самастойны прыход Маці Божай Элеўса (Уміленьне) быў адкрыты ў 1986 г. (парафіяльная царква была пабудаваная ў 1987—1997 гг.).

Remove ads

Культурнае жыцьцё

З 1993 г. ў Чаромсе дзейнічае гурт Чарамшына (па-польску: Czeremszyna), які выконвае песьні беларуска-ўкраінскага памежжа ў стылі фолк. Яго чальцы арганізоўваюць у Чаромсе з 1996 г. «Фэстываль мноства культураў і нацыяў — Зь сялянскага панадворку» (па-польску: Festiwal Wielu Kultur i Narodów - Z wiejskiego podwórka). У Чаромсе дзейнічае таксама дзіцячы фальклёрны калектыў Гілочка, які выконвае ўкраінскую народную музыку. Саюз украінцаў Падляшша ладзіць тут фэстываль Украінскія джэрэлы (Традыцыі і трансфармацыі), а Беларускае грамадзка-культурнае таварыства — штогадовы Беларускі Фэст.

Ураджэнцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads