Чарніца (прыток Лучосы)
рака ў Беларусі, прыток Лучосы, басэйн Дзьвіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарні́ца — рака ў Беларусі і Расеі, правы прыток ракі Лучосы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці і Смаленскай вобласьці. Даўжыня 74 км (у межах Беларусі 70 км). Плошча вадазбору 775 км² (у Беларусі каля 700 км²). Выдатак вады ў вусьці 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Левыя: Ціхута, Заальшанка
- Правыя: Мошна
На рацэ
- Гістарычнае мястэчка: Дабрамысьлі
- Вадасховішча: Дабрамысьленскае
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Ваўкоў Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці, вусьце каля вёскі Бабінавічаў Лёзьненскага раёну. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша.
Даліна ў вярхоўі паміж вёскамі Матушова і Драздамі (Лёзьненскі раён) слабавыразная, на астатняй частцы трапэцападобная (шырыня 200—400 м, на асобных дзялянках да 100 м). Абалона шырынёй 100—300 м, пераважна двухбаковая. Рэчышча мерна зьвілістае (шырыня 5—10 м, у вусьці да 20 м), на асобных дзялянках разгаліноўваецца і ўтварае невялікія выспы, у верхняй плыні (на працягу 3,4 км) каналізаванае
Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads