Чаховічы

шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чахо́вічы (Ляхавіцкія-Чаховічы) — баронскі шляхецкі род гербу Астоя.

Хуткія факты Тытул, Краіна паходжаньня ...

Гісторыя

Радавод пачынаецца з XVI стагодзьдзя, з часоў Жыгімонта III[1].

Уладаньні

Паводле інвэнтароў 1697, 1742 і 1776 гг. роду належала сядзіба ў вёсцы Багданаў (цяпер Валожынскі раён, Менская вобласьць, Беларусь). Пасьля сьмерці Віктара Чаховіча перайшла яго сыну Казімеру (пам. у 1834 г). Пасьля сьмерці ўдавы Казімера яе прадалі з малатка адвакату Фэрдынанду Рушчыцу (1786—1848) гербу Ліс, жанатаму на Ганьне з Чаховічаў.

У 1741 г. род атрымаў ад Сулістроўскіх маёнтак Мацкоўцы (цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь), які адабралі пасьля арышту Зыгмунта Чаховіча за ўдзел у паўстаньні Каліноўскага і прадалі за даўгі ў 1875 годзе разам з маёнткам Крашаны. У вёсцы на месцы сядзібы захавалася нетыповая пляноўка і штучныя ставы.

У канцы 19 стагодзьдзя Мечыслаў Чаховіч атрымаў ад бацькі Зыгмунта ў спадчыну фальварак Трусавічы (цяпер Лагойскі раён, Менская вобл.).

Remove ads

Прадстаўнікі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads