Шамбэры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шамбэры (па-француску: Chambéry, па-італьянску: Ciamberì) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Савоя ў рэгіёне Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Рона-Альпы). Насельніцтва гораду на 2013 год складала 58 653 чалавекі. Лічыцца ўнівэрсытэцкім горадам, таксама маецца гарадзкі аэрапорт.
Remove ads
Гісторыя
Першае селішча на гэтым месцы вядома яшчэ з рымскіх часоў і называлася Lemencum. У XI стагодзьдзі Шамбэры згадваецца пад імем Camberiacum; у XII—XIII стагодзьдзях складае асаблівае графства. У 1232 годзе далучаны да Савоі, зьяўлялася рэзыдэнцыяй герцагаў савойскіх. У XV—XVIII стагодзьдзях Шамбэры неаднаразова быў заняты францускімі войскамі; у 1792 годзе далучаны да Францускай рэспубліцы й да 1815 году быў галоўным горадам дэпартамэнту Манблян. На Венскім кангрэсе Шамбэры быў вернуты Савойскаму дому; у 1860 годзе горад быў зноў далучаны да Францыі.
Remove ads
Славутасьці
- Сабор (готыка XV стагодзьдзя)
- царква Нотр-Дам 1636 году
- хатка Жан-Жака Русо
- Фантан сланоў
- Аркада дэ Буань
- Карэ Курыяль
- Крыж Нівале
- Бібліятэка імя Франсуа Мітэрана
- Замак прынцаў Савойскіх (XIV стагодзьдзе)
- Музэй вытанчаных мастацтваў (Musée des Beaux Arts)
- рэгіянальны Музэй Савоі (Musée Savoisien)
Гарады-сябры
- Уаігуя, Буркіна-Фасо
- Турын, Італія
- Альбштат, Нямеччына
Вонкавыя спасылкі
Шамбэры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads