Буркіна-Фасо
краіна ў Заходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Буркіна́-Фасо́ (па-француску: Burkina Faso) — краіна ў Заходняй Афрыцы, ня мае выхаду да мора. Ранейшая назва краіны — Верхняя Вольта, але ў 1984 годзе прэзыдэнт Томас Санкара ініцыяваў зьмену назвы. Сёньняшняя назва на мовах мосі і дыўла (галоўных мовах краіны) азначае «краіна сумленных людзей». Мяжуе з Малі, Бэнінам, Тога, Кот д'Івуарам, Ганай і Нігерам.
Remove ads
Гісторыя
Калянізацыя тэрыторыі Буркіна-Фасо адбылася ў 90-х гадах ХІХ стагодзьдзя Францыяй, пасьля перамогі над мясцовымі плямёнамі мосі. Першапачаткова тэрыторыя Буркіна-Фасо была далучаная на калёніі Бераг Слановай Косьці, але ў 1919 годзе была выдзеленая ў асобную калёнію.
Буркіна-Фасо атрымала мажлівасьць мясцовага самакіраваньня ў 1958 годзе, а поўную незалежнасьць атрымала ў 1960 годзе. Першы вайсковы пераварот адбыўся ў 1966 годзе. У 1978 годзе была адноўлена цывільная адміністрацыя, але ў 1980 годзе адбыўся новы пераварот, пад кіраўніцтвам Сае Замба, які быў забіты ў 1982 годзе. У 1983 годзе ўладу атрымаў капітан Томас Санкарэ. Ён быў забіты ў 1987 годзе, а ўладу атрымаў Блез Кампарэ, які кіруе краінай і ў нашыя дні.
Remove ads
Палітыка
Адміністрацыйны падзел
Буркіна-Фасо падзеленая на 13 абласьцей, 45 правінцыяў і 301 дэпартамэнт.

Геаграфія
Паверхня краіны пераважна раўнінная, зь невялікімі ўзвышшамі, асабліва ў заходняй частцы, дзе пачынаецца Гвінэйскае ўзвышша. Тут знаходзіцца самая высокая кропка краіны Пік дэ Накуру (749 м), каля самай мяжы з Малі. Крыху далей на ўсход, пачынаецца града Чан дэ Банфора, зь вядомым турыстычным месцам краіны — вадаспадамі Каскадэс дэ Карфігуэла. На тэрыторыі Буркіна-Фасо знаходзяцца крыніцы такіх буйных рэкаў як: Чорная Вольта, Чырвоная Вольта і Белая Вольта, якія зьліваючыся ўтвараюць раку Вольта.
Расьліннасьць краіны — саванная. На паўднёвым захадзе, на мяжы з Малі і Кот д’Івуарам клімат даволі вільготны, на поўначы больш сухі, расьліннасьць паступова пераходзіць у пустэльную. Гэта абумоўлена ўплывам Сахары.
Remove ads
Эканоміка
Буркіна-Фасо — адна з самых бедных краінаў сьвету. Гэта зьяўляецца вынікам хуткага росту насельніцтва і неўрадлівай зямлі. Сельская гаспадарка прыносіць 32% нацыянальнага прыбытку, тут занята 80% працаздольнага насельніцтва. Галоўную ролю ў сельскай гаспадарцы грае расьлінаводства, асноўныя культуры: сорга, проса, кукуруза, рыс, бавоўна.
Прамысловасьць прадстаўлена тэкстыльнымі і харчовымі прадпрыемствамі. Існуюць невялікія радовішчы медзі, жалеза, золата. Некалькі соцень тысяч чалавек штогод мігруюць у суседнія краіны ў пошуках працы, у асноўным у Кот д’Івуар і Гану.
Remove ads
Дэмаграфія
Насельніцтва краіны належыць да дзьвюх вялікіх этнічных груп: гур, да якой адносіцца і буйнейшы народ краіны мосі, а таксама бобо, лобі і іншыя, і мандэ, да якой адносяцца хаўса, фульбэ, туарэгі і іншыя. Каля 6 млн жыхароў — мусульмане, 2 млн — хрысьціяне.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads