Шарль Азнавур

францускі шансанье From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарль Азнавур
Remove ads

Шарль Азнаву́р (па-француску: Аўдыё Charles Aznavour , па-армянску: Շառլ Ազնավուր; 22 траўня 1924 году, Парыж, Францыя — 1 кастрычніка 2018 году, Мур’ес, Буш-дзю-Рон, Францыя[12]) — францускі шансанье, пісьменьнік і актор армянскага паходжаньня. Сапраўднае імя — Шахнур Вагінак Азнавуран (арм. Շահնուր Վաղինակ Ազնավուրյան).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Адзін з найпапулярнейшых і доўга дзеючых артыстаў Францыі. Шарль Азнавур напісаў больш за 1300 песьняў і выканаў больш за 1400 на васьмі розных мовах. Ягоныя запісы прададзеныя па ўсім сьвеце колькасьцю больш як 180 млн адзінак.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Бацькі — армянскія імігранты Міхаэль Азнавуран[13][14] і Кнара Багдасаран[15][16] — праехаўшы праз Эўропу, затрымаліся ў Парыжы ў чаканьні візы ў ЗША. Тут, у парыскім прадмесьці Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ, і нарадзіўся Шахнур[17] Вагінак[18] Азнавуран[13], таму сям’я вырашыла застацца ў Францыі. Бацька Шарля сьпяваў у рэстаранах, намагаўся займацца прадпрымальніцтвам, дзеля чаго заснаваў уласны каўкаскі рэстаран «Le Caucase», аднак вымушаны быў зачыніць яго ў 1930 року.

Ужо з раньніх гадоў бацькі прывучалі Шарля да сцэны, і ў дзевяцігадовым узросьце ён кінуў школу ды пачаў выступаць пад сцэнічным імем «Азнавур». Спачатку выконваў ролі ў п’есах[19], у 1936 року дэбютаваў у кіно. Пад час Другой сусьветнай вайны Шарль працягваў выступы ў акупаваным Парыжы, дзякуючы чаму мог гадаваць сям’ю (бацька пайшоў добраахвотнікам на фронт).

У 1944 пачаў супрацоўніцтва з акторам П’ерам Рашэ, ад гэтага часу пачынаюцца ягоныя першыя спробы напісаньня ды выкананьня сьпеваў. У 1946 року ягоны выступ пачула Эдыт Піяф, якая запрасіла яго з Рашэ ў супольны тур па Францыі і ЗША[20]. У 1950 року, пасьля таго, як П’ер Рашэ эміграваў у Канаду, Шарль пачаў выступаць сам пад псэўданімам Шарль Азнавур. У 1954 дабіўся першага посьпеху як сьпявак, выканаўшы ў ЗША сваю песьню «Маё жыцьцё».

Пасьля выхаду на экраны фільму Франсуа Труфо «Страляйце ў піяніста» (1960), дзе Азнавур згуляў ролю піяніста кабарэ, ён стаў прызнаным і таленавітым кінаакторам.

У 1964 року ўпершыню выступіў з гастролямі ў Савецкім Саюзе. У 1970-я Азнавур меў пастаянныя выступы і замежныя гастролі. У 1973 року ў Лёндане ягоная песьня «Яна» была ўганараваная залатога, а пасьля і плятынавага дыску — узнагароды, якой ніколі дагэтуль не атрымлівалі французы.

Thumb
Помнік Шарлю Азнавуру ў Гюмры

Пасьля Сьпітацкага землятрусу Азнавур заняўся дабрачыннай дзейнасьцю дзеля дапамогі пацярпелым. У ягоны гонар названы пляц у Ерэване, а ў найбольш пацярпелым ад землятрусу месьце — Гюмры — пастаўлены помнік. Шарль Азнавур уваходзіць у Міжнародную раду павераных Фундацыі Армэніі, якая сабрала больш за 150 млн даляраў ЗША на гуманітарную дапамогу і аднаўленьне інфраструктуры Армэніі. У 2004 року сьпявак атрымаў найвышэйшае званьне Нацыянальныя героя, а ў 2008 — ганаровае грамадзянства Армэніі[21][22]. У 2011 року ў Ерэване быў адкрыты музэй Шарля Азнавура.

Remove ads

Асабістае жыцьцё

Азнавур быў тройчы жанаты: зь Мішленай Ругель (1946)[23], Эвэлін Плесі (1956) і Уляй Тэрсэль (1967). Мае шасьцёх дзяцей: Сэду і Шарля ад першага шлюбу; Патрыка ад другога; дзецям ад трэцяга шлюбу надаў расейскія імёны Каця, Міша і Мікола[24]. Пражывае ў швайцарскім Сэн-Сульпі[25].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads