Швабскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шва́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Швабы.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі. Цэнтар — вёска Швабаўка. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. У 1939 годзе Швабаўка перайменавана ў Чырвоную Швабаўку, сельсавет перайменаваны ў Чырванашвабаўскі сельсавет.
25 ліпеня 1959 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юркавіцкага сельсавету[1].
11 сьнежня 2007 году вёска Чырвоная Швабаўка перайменаваная ў Швабы[2].
3 красавіка 2008 году сельсавет перайменаваны з Чырванашвабаўскага ў Швабскі[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 963 чалавекі[4], зь іх 96,0% — беларусы, 2,4% — расейцы[5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads