Зэмбінскі раён
колішні раён БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зэмбінскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1927 гадах. Цэнтар — мястэчка Зэмбін.
Remove ads
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Барысаўскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 году раён падзелены на 7 сельсаветаў: Ганцавіцкі, Гарэлалускі, Зэмбінскі, Каменскі, Карсакавіцкі, Мсьціскі і Швабскі.
21 жніўня 1925 году да раёну далучаны Кішчынаслабодзкі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы Барысаўскага раёну, утвораны Касьцюкоўскі (Касьцюковіцкі) сельсавет, Гарэлалускі сельсавет перайменаваны ў Іканскі.
З 9 чэрвеня 1927 году раён у складзе Менскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны: Зэмбінскі, Карсакавіцкі, Касьцюкоўскі (Касьцюковіцкі), Кішчынаслабодзкі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы перададзены Барысаўскаму раёну, Ганцавіцкі і Каменскі — Плешчаніцкаму раёну, Іканскі і Мсьціскі сельсаветы — Бягомельскаму раёну, Швабскі сельсавет — Лагойскаму раёну.
Remove ads
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Зембінскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 441.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads