Швэдзкая царква Сьвятой Катарыны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Швэдзкая царква Сьвятой Катарыны
Remove ads
Remove ads

Царква Сьвятой Катарыны (па-швэдзку: Sankta Katarina kyrka, па-расейску: Церковь Святой Екатерины) — швэдзкамоўны лютэранскі прыход у Санкт-Пецярбургу, Расея. Заснаваны ў 1632 годзе ў горадзе Нюэне, на месцы якога па захопе гэтых мясьцінаў расейцамі быў заснаваны Санкт-Пецярбург. Такім чынам, гэта найстарэйшы прыход гораду на Няве.

Царква (кірха)
Царква Сьвятой Катарыны
Sankta Katarina kyrka
Thumb
Швэдзкая царква Сьвятой Катарыны ў Санкт-Пецярбургу
КраінаРасея
ГорадСанкт-Пецярбург
Каардынаты59°56′18″ пн. ш. 30°19′32″ у. д.
Канфэсіялютэранства
ЭпархіяЗьвяз Эвангелічна-Лютэранскіх Цэркваў Расеі 
Тып будынкакірха
Архітэктурны стыльнэараманскі
Аўтар праектуКарл Андэрсан
Першае згадваньне1632
Дата заснаваньня1767
Будаваньне18631865 гады
Статусаб’ект культурнай спадчыны Расеі федэральнага значэньня[d][1]
Стандзейны
СайтАфіцыйны сайт
Царква Сьвятой Катарыны на мапе Расеі
Thumb
Царква Сьвятой Катарыны
Царква Сьвятой Катарыны
Царква Сьвятой Катарыны на Вікісховішчы

Сучасны будынак царквы, будаўніцтва якога было завершана ў 1865 годзе, быў спраектаваны архітэктарам Карлам Андэрсанам. Колькасьць прыхажанаў дасягала ў XIX стагодзьдзі 7 000 чалавек, сярод якіх былі сем’і Нобэль і Лідваль, ювелір Карл Фабэржэ. Тут шлюбаваўся Густаў Манэргэйм. Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 году царква і ейныя пастары падпалі пад перасьлед. У 1934 у будынку царквы разьмесьцілася спартовая школа. У 2005 годзе царква была вернута швэдзкай грамадзе Санкт-Пецярбургу.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads