Нява
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нява́ (па-расейску: Нева́) — рака ў Расеі, якая працякае па тэрыторыі Ленінградзкае вобласьці ды Санкт-Пецярбургу й злучае Ладаскае возера зь Неўскае губой Фінскае затокі Балтыйскага мора. Даўжыня ракі — 74 км, плошча ўласнага басэйну — 5 тыс. км². Нява — гэта адзіная рака, якая выцякае з Ладаскага возера. Па берагах Нявы разьмешчаныя чатыры месты: Шлісэльбург, Кіраўск, Атраднае, Санкт-Пецярбург — ды колькі дзясяткаў іншых паселішчаў. Рака суднаходная на ўсім працягу, зьяўляецца часткаю Волга-Балтыйскага воднага шляху ды Беламорска-Балтыйскага каналу.
Remove ads
Паходжаньне назвы
- ад фінскага слова «нева» (па-фінску: Nevajoki, Nevajärvi, ад па-фінску: neva — балота);
- ад швэдзкага слова «ню» (па-швэдзку: ny — новы). Шырока распаўсюджанае слова ва ўсіх індаэўрапейскіх мовах.
Існуе яшчэ колькі малаімаверных вэрсіяў паходжаньня назвы ракі. У старажытнарускае традыцыі назва Нява да ракі ўпершыню падаецца ў «Аповесьці пра жыцьцё Аляксандра Неўскага» (XIII ст). Да гэтага назва ў старажытнарускай мове «Нево» ўжывалася ў дачыненьні да Ладаскага возера.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Развадны мост
- Ліцейны мост
Вонкавыя спасылкі
Нява — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads