Шумілінскі валун
геалягічны помнік прыроды Беларусі, абвешчаны ў 1963 годзе ў Шумілінскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шумі́лінскі валу́н — рэспубліканскі геалягічны помнік прыроды Беларусі, абвешчаны ў 1963 годзе ў Шумілінскім раёне (Віцебская вобласьць).
Ёсьць найбольшым у Беларусі валуном. Месьціцца за 500 мэтраў на захад ад вёскі Горкі (Дабейскі сельсавет) і за 400 мэтраў ад аўтадарогі Шуміліна—Бешанковічы. Меў у абводзе 32 мэтры і вагу 460 тонаў. Быў прынесены падчас апошняга зьледзяненьня каля 18 000 гадоў таму з Выбарскага мазіву Балтыйскага шчыта[1]. Меў даўжыню бачнай часткі 11 мэтраў, шырыню — 5,6 мэтры і вышыню — 2,8 мэтры над паверхняй зямлі[2]. Быў прасападобнага выгляду зь цёмна-карычневым адценьнем. Складаўся з буйназярністага ружовага граніту рапаківі з авоідамі палявога шпату. Упоперак меў парослую лішайнікам і мхом расколіну. З паўднёвага боку валуна было адколата 0,5 кубамэтры. Ахоўная прастора вакол валуна складала 3 мэтры[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads