Шчаўевы суп
агароднінная поліўка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчаўевы суп — агароднінная поліўка са шчаўя.
Мае найбольшае пашырэньне ва Ўсходняй Эўропе. Гатуецца працёртым або з затаўкай, гарачым або ў выглядзе халадніка. Багаты на вітамін C[1].
Remove ads
Складнікі
Для прыгатаваньня шчаўевага супу выкарыстоўваюць: адну бульбу і вялікі пучок шчаўя, па адным яйку і маласольным агурку, шарык курту і сьмятану, а таксама па смаку зялёную цыбулю, кроп і чорны молаты перац[1].
Прыгатаваньне
Спачатку адварваюць яйка ў рондалі. Бульбу рэшуць на кубікі і кладуць асобна ў кіпучую ваду на 3 хвіліны. Шчаўе нашаткоўваюць са сьцёбламі і кладуць у рондаль да бульбы на яшчэ 3 хвіліны. Нашаткоўваюць кроп і цыбулю, якія кладуць у талерку для супу. Затым наразаюць адварное яйка і маласольны агурок, якія таксама кладуць у талерку. Туды ж дадаюць лыжку сьмятаны і заліваюць у талерку адвар з бульбай і шчаўем. Для аздабленьня дробна сякуць кроп і націраюць курт. Урэшце, па смаку дадаюць перац[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads