Шчэбра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шчэбра (польск. Szczebra) — вёска ў Польшчы, на рацэ Блізьне. Уваходзіць у склад гміны Навінкі Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 280 чалавек. Знаходзіцца за 5 км на поўдзень ад Навінак, за 6 км на поўнач ад Аўгустова, за 88 км на поўнач ад Беластоку.

Хуткія факты

Шчэбра — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл Сьвятога Юзэфа, помнік архітэктуры XVIII ст.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мястэчка ўтварылася да 1783 году і ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шчэбра апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год у Шчэбры было 18 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шчэбру занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Шчэбра апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Шчэбра знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох яна ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 123 чал.[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 641 чал.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятога Юзэфа (XVIII ст.)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads