Шэрбур-ан-Катантэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шэрбур-ан-Катантэн
Remove ads

Шэрбур-ан-Катантэн (па-француску: Cherbourg-en-Cotentin) — горад ў Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Манш у рэгіёне Нармандыя. Насельніцтва складае 80 978 чалавек, паводле дадзеных на 2013 год. Пры гэтым насельніцтва муніцыпальнага рэгіёну Шэрбур складала 116 517 чалавек. Да 2000 году горад меў назоў Шэрбур, пасьля гэтага быў аб’яднаны з суседнім Актэвілям, атрымаўшы назву Шэрбур-Актэвіль , а 1 студзеня 2016 да іх далучыліся яшчэ чатыры суседнія камуны (Экэрдрэвіль-Энвіль, Ля-Глясэры, Кэркэвіль і Турлявіль), утварыўшы новую камуну — Шэрбур-ан-Катантэн.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Шэрбур разьмешчаны на поўначы паўвостраву Катантэн, на беразе праліву Ля-Манш. Плошча гораду складае 68,54 (у т.л. Шэрбуру — 6,9 км²).

Гісторыя

У пачатку X стагодзьдзя землі паўвостраву Катантэн былі захопленыя вікінгамі. У 933 годзе паселішчы рэгіёну былі далучаны да Нармандзкага герцагства. Падчас Стогадовай вайны горад у ліку іншых земляў Францыі быў прадметам спрэчкі паміж ангельцамі й французамі й шэсьць разоў пераходзіў з адных рук у іншыя.

З 1898 году ў Шэрбуры будуюцца падводныя лодкі. B 1909 годзе расейскі імпэратар Мікалай II сутрэўся з францускім прэзыдэнтам Арманам Фальерам, дзеля складаньня франка-расейскага зьвязу. У 1912 годзе Шэрбур стаў першым портам, дзе прыстаў лайнэр «Тытанік» пасьля адплыцьця з Саўтгэмптана.

У чэрвені 1940 году горад быў захоплены немцкамі войскамі. Вызвалены праз чатыры гады 26 чэрвеня 1944 году з гэтага часу й да канца вайны Шэрбур быў адным з ажыўленых і важнейшых партоў у Эўропе.

Remove ads

Эканоміка

У Шэрбуры маюцца прадпрыемствы суднабудаваньня й сельскагаспадарчага машынабудаваньня, ёсьць вытворчасьць фотаматэрыялаў, адзеньня, мэблі й піва.

Вядомыя ўраджэнцы

  • Віктор Грыньяр — выбітны францускі хімік
  • Жан Марэ — францускі актор, скульптар і каскадэр

Глядзіце таксама

  • «Шэрбурскія парасоны» — кінафільм 1964 году.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads