Шэфіка Гаспрынская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шэфіка Гаспрынская
Remove ads

Шэфіка Гаспрынская (па-крымскататарску: Şefiqa Gasprinskaya, Şefiqa Gaspıralı, нар. 14 кастрычніка 1886, Бахчысарай, Таўрычаская губерня, Расейская імпэрыя31 жніўня 1975, Стамбул, Турэччына) — лідар крымскататарскага руху «Выканаўчы камітэт мусульманак Крыма» («Кадынлар гюню»), які дзейнічаў у Крыме на пачатку дваццатага стагодзьдзя. Зь яе імем зьвязана ўнікальнае для іслама таго часу зьява, як жаночы мусульманскі рух.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Дачка вядомага крымскататарскага асьветніка, лідара джадыдызму Ісмаіла Гаспрынскага. Жонка аднаго з заснавальнікаў Азэрбайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, Насіб-бэка Усубэкава.

Remove ads

Дзейнасьць

У 1905 годзе Шэфіка Гаспрынская стала рэдактарам створанага яе бацькам Ісмаілам Гаспрынскім першага ў Крыме мусульманскага жаночага часопіса «Алем-і нісван» («Жаночы сьвет»), дадаткі да газэты «Тэрджыман», якія выходзілі ў сьвет на крымскататарскай мове.

1—11 траўня 1917 года Шэфіка Гаспрынская прымала ўдзел у складзе Крымскай дэлегацыі ў працы I Усерасейскага мусульманскага зьезда ў Маскве. Пазьней яна была абрана дэлегатам i Курултая крымскататарскага народа, які адбыўся ў Бахчысараі 9 сьнежня 1917 года і была прызначана Нацыянальным урадам крымскататарскага народа дырэктарам Сімфэропальскага жаночага пэдагагічнага вучылішча. Імклівым прасоўваньнем крымскіх татараў да вырашэньня жаночага пытаньня ў палітыка-прававой вобласьці стала ўключэньне ў Канстытуцыю абвешчанай Крымскай Народнай Рэспублікі у сьнежні 1917 года пункта аб роўнасьці мужчыны і жанчыны. Але гэтыя пачынаньні не былі ажыцьцёўленыя[1].

Пасьля разгрому Нацыянальнага самакіраваньня крымскататарскага народа яна пакідае Крым і пераязджае ў Баку, дзе арганізуе пэдагагічнае вучылішча.

Пасьля зьвяржэньня Нацыянальнага азэрбайджанскага ўрада, яе муж Насіб-бэк Усубэкаў быў расстраляны і яна эмігравала ў Турэччыну, дзе працавала пасьля загадчыцай сіроцкага дома. У 1930 годзе Шэфіка Гаспрынская заснавала і ўзначаліла ў Стамбуле «Саюз крымскататарскіх жанчын». Акрамя гэтага яна займалася праблемамі крымскататарскіх эмігрантаў і дабрачыннасьцю.

Шэфіка Гаспрынская памерла 31 жніўня 1975 года у Стамбуле і была пахавана на могілках Зінджырлікую[2].

Remove ads

Асабістае жыцьцё

Thumb
Шэфіка Гаспрынская з сынам Ніязі і дачкой Зехра.

Яна выйшла замуж за Насіб-бэка Усубэкава (Юсіфбэйлі) у 1906 годзе. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся сын Ніязі і дачка Зехра, але ў сувязі з праблемамі ў мужа Шэфіка Гаспрынская пакінула Гянджу (Елізаветпаль) і вярнулася ў Бахчысарай. У Бахчысараі яна заставалася аж да захопу яго бальшавікамі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads