Эбсторфская мапа

нямецкая мапа сьвету 1225 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Эбсторфская мапа
Remove ads

Эбсторфская ма́па — каляровая круглая мапа вядомага сьвету на пэргамэнтным аркушы агульнай плошчай 13 м² (дыямэтар 357 см), створаная каля 1225 году.

Хуткія факты

Аўтарства прыпісваюць ці то ангельскаму схалясту Гэрвазу з Тыльбэры (памёр у 1235 годзе), ці то Гэрвазу фон Тыльбурну — — высокаадукаванаму нямецкаму рыцару, які шмат падарожнічаў па розных краінах, а ў канцы жыцьця прыняў манаства і атрымаў у валоданьне бэнэдыктынскі кляштар у ніжнесаксонскім горадзе Эбсторф на поўдзень ад Гамбургу (адкуль назва), дзе з дапамогай манахаў пачаў ствараць Эбсторфскую мапу. Знаходзілася ў алтары царквы кляштара, у XVI стагодзьдзі закінутая, знойдзена і ўведзена ў навуковы абарот у 1830-х гадах. У 1943 годзе арыгінал загінуў, захаваліся 4 копіі XIXXX стагодзьдзяў.

Такія тыповыя для сярэднявечча мапы, арыентаваныя, у адрозьненьне ад сучасных, не на поўнач, а на ўсход, служылі ілюстрацыяй да біблейскага апавяданьня аб расьсяленьні сыноў Ноя пасьля патопу. Традыцыйна мелі выгляд круга, у які ўпісвалася літара «T», утвараючы манаграму «O-T», што расшыфроўвалася як Orbis Terrarum (круг зямны). Верхні сэктар круга адпавядаў Азіі, заселенай нашчадкамі Сіма; левы ніжні — Эўропе (Яфета); правы ніжні — Афрыцы (Хама). Вэртыкальнай рысай «T» служыла Міжземнае мора, гарызантальнай — Дон, Чорнае, Мармуровае, Эгейскае мора і Ніл (ці Чырвонае мора). У цэнтры знаходзіўся Ерусалім. Эбсторфская мапа зьмяшчала звыш 1600 легендаў: апісаньні вятроў і прыроды, славутасьцяў, расьліннага і жывёльнага сьвету, падзеі царкоўнай і старажытнай гісторыі[1].

Эбсторфская мапа — самая славутая з мапаў гэтага тыпу і першая зь вядомых эўрапейскіх картаў, на якой адлюстраваная тэрыторыя Беларусі: рэкі Нёман (Memela) і Дзьвіна (Duna); над апошняй разьмешчаныя Смаленск (Smalentike) і Полацак (Plosceke civitas), апошні далей ад вусьця Дзьвіны, чым першы. Выдуманая выява Полацку — адна зь першых у заходнеэўрапейскай іканаграфіі. Эбсторфская мапа сьведчыць пра важнасьць гандлёвага шляху па Дзьвіне і разнастайныя сувязі, якія існавалі паміж Полацкам, Віцебскам, Смаленскам і нямецкімі гарадамі Інфлянтаў і Готлянду ў XIII стагодзьдзі. У ліпені 2014 году копію Эбсторфскай мапы прадставілі ў менскай арт-прасторы «Цэх» на выставе «Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах». Адным з арганізатараў выставы быў кнігавыдавец Эдуард Куфцерын, а навуковым рэдактарам выступіў Алег Дзярновіч[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads