Віно

лёгкі алькагольны напой зь вінаграду From Wikipedia, the free encyclopedia

Віно
Remove ads

Віно́ (па-лацінску: vinum) — алькагольны напой (крэпасьць 9—20% аб.), атрыманы поўным або частковым сьпіртовым закісаньнем вінаграднага або пладова-ягаднага соку (часам з даданьнем сьпірту і іншых рэчываў). Прыродны хімічны балянс вінаграда дазваляе яму закісаць без даданьня цукру, кісьляў, фэрмэнтаў і іншых пажыўных рэчываў[1]. Вінаграднае віно вырабляецца шляхам закісаньня драбнёнага вінаграду з выкарыстаньнем розных віды дрожджаў. Дрожджы спажываюць цукар у вінаградзе й пераўтвараюць іх у алькаголь. Розныя гатункі вінаграда й штамаў дрожджаў вырабляюць розныя гатункі вінаў. Віна зь іншых садавінаў, як то яблыкі й іншых, як правіла, называюцца імём садавіны, зь якой яны вырабляюцца, як то яблычнае віно. Камэрцыйнае выкарыстаньне слова «wine» (і ягоны эквівалент у іншых мовах) ахоўваецца законам у многіх юрысдыкцыях[2].

Хуткія факты Падкляса ад, Прызначэньне ...

Віно мае багатую гісторыю, якая мае тысячы гадоў. Самыя раньнія вядомыя вытворчасьці знаходзіліся каля 8000 гадоў таму на тэрыторыі сучаснай Грузіі. Упершыню віно зьявілася на Балканах каля 4500 да н. э. і было вельмі распаўсюджана ў Старажытнай Грэцыі, Тракіі й Рыме. Віно таксама гуляе важную ролю ў рэлігіі на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Грэцкі бог Дыяніс і ягоны рымскі эквівалент Бахус ёсьць багамі віна й сьпіртных напояў, таксама віно выкарыстоўваецца ў такіх абрадах, як то хрысьціянскай Эўхарыстыі й габрэйскім Кідушы.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Выціск вінаграду пасьля ягонага збору. XIV стагодзьдзе

Археалягічныя дадзеныя сьведчаць аб тым, што самыя першыя месцы зь вядомых па вытворчасьці віна, пры закісаньні вінаграду, існавалі яшчэ 8 тысячаў гадоў таму ў Грузіі[3] і 6.1 тычячаў гадоў таму ў Армэніі[4]. Гэтыя месцы знаходзяцца ў межах прыроднай тэрыторыі Эўрапейскага вінаграду звычайнага.

Паводле шырокага праекту, які правялі ў 2006 годзе доктар Макговэрн і ягоныя калегі, было прааналізавана больш за 110 сучасных гатункаў вінаграду, у выніку чаго быў высьветлены рэгіён паходжаньня вытворасьці віна. Ён знаходзіўся ў Грузіі, дзе былі знойдзены сьляды наяўнасьці віна на ўнутранай паверхні 8000-гадавой керамічнай пасудзіне[5]. Іншыя вядомыя галіны вытворчасьці віна былі выяўлены ў Грэцыі, яны ўзыходзяць да 4500 да н. э.[6]. 11 студзеня 2011 году ў правінцыі Ваёц-Дзор у Армэніі быў знойдзены вінаробчы прэс, які датуецца прыкладна 4000 годам да н. э.[7]. У Эгіпце, шэсьць з 36 амфараў віна былі знойдзены ў грабніцы Тутанхамона з подпісам на іх галоўнага фараонскага вінароба «Kha’y». Сьляды вырабу віна таксама былі знойдзены ў Цэнтральнай Азіі ў рэгіёне Сіньцзян, яны датуюцца пачынаючы з другога й першага тысячагодзьдзя да нашай эры.

Вінаградзтва ў Індыі мае доўгую гісторыю, якая сыходзіць да часоў цывілізацыі даліны Інду, калі вінаград, як мяркуюць, быў увезены з Пэрсіі ў 5000 г. да н. э. Першая вядомая згадка аб віне датуецца 4 стагодзьдзем да н. э. у працах Чанак’і, які быў галоўным міністрам імпэратара Чандрагупты Мауры. У сваіх працах Чанак’я асуджаў ужываньне алькаголю.

У справаздачы археолягаў 2003 году паказана магчымасьць, што вінаград зьмяшвалі з рысам для атрыманьня зброджаных напояў у Кітаі ў першыя гады VII тысячагодзьдзя да нашай эры. Кераміка банкі эпохі нэаліту, якая была знойдзена ў Хэнані, зьмяшчала сьляды віннай кісьлі й іншых арганічных злучэньняў, якія звычайна сустракаюцца ў віне. Аднак, няма дастатковых доказаў гэтай тэорыі[8].

Thumb
Збор вінаграду ля замку ў Самюры на выяве першай паловы XV стагодзьдзя.

У Эўропе вінакурэньне было закладзена яшчэ ў часы існаваньня старажытнай Рымскай імпэрыі ў землях, якія сёньня вядомыя ва ўсім сьвеце як вінаробныя рэгіёны. Рымляне разьвівалі вінакурэньне ў месцах знаходжаньня сваіх гарнізонаў, як то Бардо, Трыр і Колчэстэр, дзеля забесьпячэньня мясцовага попыту й зьніжэньня выдаткаў на транспартыроўку[9]. У сярэднявечнай Эўропе рымска-каталіцкая царква рашуча падтрымлівала вінакурэньне, бо ейныя вырабы патрабаваліся для мэсаў манахаў на працягу многіх гадоў. У сярэднявечнай Эўропе манахі вырошчвалі вінаград і рабілі віно для Эўхарыстыі. Зь цягам часу манастыры пашыралі свае зямельныя ўладаньні і пашыралі вінаграднікі на землях, якія і дасюль пасьпяхова займаюцца вінаробствам. Бардо быў выняткам, бо быў выключна камэрцыйным прадпрыемствам, якое абслугоўвала герцагства Аксытанію і таксама Вялікабрытанію, праз шчыльнія сувязі з востравам паміж XII і XV стагодзьдзямі. Эўрапейскія традыцыі вырошчваньня вінаграду пашырыліся на Новы Сьвет, калі каляністы саджалі вінаграднікі дзеля сьвяткаваньня Эўхарыстыі. Вінаграднікі зьявіліся ў Мэксыцы да 1530 году, у Пэру да 1550-х гадоў і неўзабаве пасьля гэтага ў Чылі. Эўрапейскае засяленьне Паўднёвай Афрыкі і наступны гандаль з удзелам Нідэрляндзкай Ост-Індзкай кампаніі прывялі да высадкі вінаграду там у 1655 годзе. Езуіцкія місіянэры вырошчвалі вінаград у Каліфорніі ў 1670-х гадах. Артур Філіп прывёз вінаград у Аўстралію ў 1788 годзе, і вінаградарства шырока практыкавалася тут да 1850-х гадоў. Аўстралійскі місіянэр Сэм’юэл Марсдэн прывёз вінаградныя лозы ў Новую Зэляндыю ў 1819 годзе.

Remove ads

Вытворчасьць

Вытворчасьць прыроднага віна без даданьня сьпірту займае ад 64 дзён да году. Даданьне сьпірту скарачае тэрмін вытворчасьці да 12—50 дзён[10].

Больш інфармацыі Месца, Краіна ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads