Экерэ (камуна лэну Стакгольм)
грамада ў лэне Стакгольму (Швэцыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Экерэ (па-швэдзку: Ekerö kommun) — камуна ў Швэцыі, у лэне Стакгольме. Разьмешчана на 140 астравах возера Мэлярэну, найбольш значныя зь якіх Экерэн, Фэрінгсё, Лювён, Адэльсё, Б’ёркё, Гэльгё ды Мунсё. Зьяўляецца часткай Вялікага Стакгольму. Галоўны горад — Экерэ. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 26 984 чалавекі. На тэрыторыі камуны знаходзяцца адразу два аб’екты, уключаныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО — каралеўскі палац Дротнінггольм, які цяпер зьяўляецца галоўнай рэзыдэнцыяй швэдзкага караля, і Бірка — рэшты гораду эпохі вікінгаў (на востраве Б’ёркё).
Remove ads
Асобы
- Карл XVI Густаў — кароль Швэцыі
- Сыльвія — каралева Швэцыі
- Людміла Энгквіст — швэдзкая спартсмэнка расейскага паходжаньня
- Агнэта Фэльтскуг — швэдзкая сьпявачка, былая ўдзельніца ABBA
- Макс Мартын — швэдзкі прадусар і аўтар песень, на рахунку якога супрацоўніцтва з шэрагам сусьветнавядомых выканаўцаў
Глядзіце таксама
- Экерэ (камуна лэну Вэстра Ёталянд)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads