Экіманскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Экіма́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Экімань.
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Полацкага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай).
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 — 22
Цікавыя зьвесткі
21 верасьня 1937 году быў арыштаваны старшыня Экіманскага сельсавету Дзьмітрачонак Мікалай Сямёнавіч. Нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Ўрбанова Ветрынскага раёну Полацкай акругі. Беларус, адукацыя пачатковая. Сябра/кандыдат у сябры УКП(б). Пражываў у в. Экімань Полацкага раёну. 29 кастрычніка 1937 году прыгавораны Камісіяй НКУС СССР і Пракурора СССР да вышэйшай меры пакараньня паводле артыкулу 68 КК БССР як агент замежнай выведкі. Рэабілітаваны 6 верасьня 1957 году Ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругі[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads