Экімань

From Wikipedia, the free encyclopedia

Экімань
Remove ads

Экіма́нь (сучасная назва — Экіма́нь 1[1]) — вёска ў Беларусі, на левым беразе Дзьвіны. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 296 чалавек. Знаходзіцца за 3 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Полацку; на аўтамабільнай дарозе Полацак — Наваполацак.

Хуткія факты

Экімань — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, насупраць прадмесьця Запалоцьця.

Remove ads

Назва

Экіман або Экман (Eckeman, Eckmann) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5]. Германскае прозьвішча Экаман адзначалася ў Беластоку: Honestis Joanne Ekaman (1736 год)[6].

Паводле народнага паданьня, сваю пазву паселішча атрымала ад старажытнай царквы Сьвятых Яўхіма і Ганны. Тым часам на 1906 год у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні існавала вёска Ікімань[7], дзе ніякай царквы не было.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: до Екиманы (12 лістапада 1535 году)[8]; земли Екиманской… на передместьи Полоцком, у Якиманны (1552 год)[9]; Jakimanę[10], Iakimanie[11] (1699 год).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Абраз «Ушэсьце Ісуса Хрыста» з Экімані

Упершыню Экімань упамінаецца ў XVI ст. у Полацкай рэвізіі:

« На земли Екиманской мещан сто сорок девят, с которых на тую церков позма прыходит четыры копы петдесят един грошей… »

Паводле зьвестак з «Рэвізіі» 1552 году, у Экіманскім пасадзе Полацку было 269 мяшчанскіх двароў. Зь пяці мескіх пасадаў ён быў другім колькасьцю двароў пасьля Вялікага (уласна Полацку). Гэтыя землі знаходзіліся ў валоданьні манастыра Яна Прадцечы, разьмешчанага на тэрыторыі пасаду Востраў.

Thumb
Экімань з боку Дзьвіны. Д. Струкаў, 1864—1867 гг.

У 1582 годзе на загад караля і вялікага князя Стэфана Баторыя Экімань перайшла да Полацкага езуіцкага калегіюму. У 1600 годзе езуіты заснавалі тут парафіяльную школу.

Экімань неаднаразова цярпела ад маскоўскіх захопнікаў. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) насельніцтва мястэчка зьменшылася на 90%.

У 2-й палове XVIII ст. Экімань знаходзілася ў валоданьні езуітаў, тут існаваў драўляны касьцёл без плябаніі, царква і заезны дом з памяшканьнямі і цагляным сутарэньнем і сьвірнамі. У 1728 годзе езуіты збудавалі цагельню. Па ліквідацыі ордэну (1773 год) мястэчка перайшло да Баляслава Бісьпінга, маршалка старадубскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Экімань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце[12] Віцебскай губэрні. У 1848 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданьні Беліковічаў, пазьней Мальчэўскіх, і лічылася адным з цэнтраў ганчарства. У гэты час тут дзеяла паромная пераправа, існавалі млын, бровар, школа пры царкве.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Экімань занялі войскі Нямецкай імпэрыі[13].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Экімань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Экімань вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 2003 год у Экімані было 245 двароў.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 290 чал. (148 муж. і 142 жан.), зь іх шляхты 3 муж. і 3 жан., духоўнага стану каталіцкага 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 3 муж. і 1 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 9 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 28 муж. і 25 жан., сялянаў зямянскіх 93 муж. і 95 жан., аднадворцаў 9 муж. і 8 жан., адстаўных салдатаў 2 муж.[14]
  • XX стагодзьдзе: 1906 год — 192 чал. (100 муж. і 92 жан.) у мястэчку Экімані і 39 чал. (22 муж. і 17 жан.) у маёнтку Экімані[15]; 1999 год — 361 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 490 чал.[16]; 2010 год — 296 чал.

Інфраструктура

У Экімані працуюць базавая школа, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Могілкі старыя хрысьціянскія

Каля Экімані захаваўся курганны могільнік крывічоў, помнік археалёгіі 2-й паловы X — пачатку XI стагодзьдзяў.

Страчаная спадчына

  • Капліца рымска-каталіцкая (1819)
  • Сядзіба Беліковічаў (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Юрыя (1737)

У літаратуры

Маёнтак Экімань упамінаецца ў кнізе Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня»

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads