Элдэр Паштыга

партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Элдэр Паштыга
Remove ads

Элдэр Мануэл Маркеш Паштыга (па-партугальску: Hélder Manuel Marques Postiga; нарадзіўся 2 жніўня 1982 году, Віла-ду-Кондзі, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Партугаліі. Пасьля пачатку прафэсійнай кар’еры ў Порту, Паштыга гуляў за клюбы Ангельшчыны, Францыі, Грэцыі й Гішпаніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Першапачаткова Паштыга займаўся ў клюбе «Варзым», але ў 16 гадоў перайшоў у футбольную акадэмію «Порту», дзе й працягнуў разьвівацца, пакуль не дасягнуў рэзэрвовай каманды клюбу. Пасьля прходу ў клюб Жузэ Маўрыньню ў якасьці галоўнага трэнэра Паштыга стаў сапраўднай зоркай партугальскага клюбу разам з Дэрлеем. Пасьля перамогі ў партугальскім чэмпіянаце ў 2003 годзе Паштыга пераехаў у клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Тотэнгэм Готспур» за 9 млн эўра[4]. Аднак Элдэр ня здолеў адаптавацца да ангальскага стылю гульні, забіўшы толькі два галы за клюб. Паштыга затым вярнуўся ў «Порту» паводле пагадненьні па абмену яго на Пэдру Мэндэша, нападнік быў ацэнены ў 7,5 млн эўра[5]. Новы трэнэр Віктар Фэрнандэш уключыў яго ў склад каманды на чэмпіянат Партугаліі 2004—2005 гадоў, аднак Элдэр правёў яго няўдала.

1 чэрвеня 2008 году было абвешчана, што Паштыга пераходзіць у лісабонскі «Спортынг», падпісаўшы трохгадовы кантракт, як паведамлялася, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[6]. 31 жніўня 2011 году ў апошні дзень трансфэрнага вакна Паштыга пакінуў «Спортынг», падпісаўшы кантракт кантракт з гішпанскім «Рэал Сарагоса» за 1 млн эўра[7]. 8 жніўня 2013 году Паштыга далучыўся да «Валенсіі» за 2,6 млн фунтаў стэрлінгаў, замяніўшы, такім чынам, Рабэрта Сальдада, які сышоў у ангельскі «Тотэнгэм Готспур»[8]. 1 верасьня, толькі ў трэцім матчы сэзону, ён забіў свае першыя 2 галы за клюб у гульні супраць «Барсэлёны», але валенсійцы трывалі паразу ў гэтым хатнім матчы зь лікам 2:3[9].

Міжнародныя

Элдэр выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі з 2003 году. Неаднаразовы абараняў колеры нацыянальнай каманды ў буйных міжнародных турнірах.

Remove ads

Дасягненьні

«Порту»:

  • Чэмпіён Партугаліі: 2003, 2006, 2007
  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003
  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2004
  • Уладальнік Кубка УЭФА: 2003
  • Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2004

«Спортынг»:

  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2008

АТК:

  • Пераможца Супэрлігі Індыі: 2016

Партугалія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads