Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург

(1653—1697) жонка Міхала Вішнявецкага, Карла V Лятарынскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург
Remove ads

Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ (па-нямецку: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 траўня 1651, Рэгенсбург, цяпер Нямеччына — 17 сьнежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) — каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.

Хуткія факты Каралева польская й вялікая княгіня літоўская, 1670 — 1673 ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Каранацыя Элеаноры Марыі Юзэфы ў Варшаве

Была дачкой імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі, караля Чэхіі й Вугоршчыны Фэрдынанда ІІІ Габсбурга й Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім й вялікім князе літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага году была каранаваная ў Катэдральным касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасьля сьмерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.

Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінэр-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым каханкам князем Лятарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намесьнікам Тыролю й Пярэдняе Аўстрыі й пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасьля сьмерці мужа ў 1690 прыкдала ўсе намаганьні для забесьпячэньня незалежнасьці Лятарынгіі й замацаваньня яе за сваімі нашчадкамі, што было зацьверджана дамовай у Рысвіку ў 1697. Тым ня менш пагадненьне прадугледжвала вольны праход францускіх войскаў праз тэрыторыю княства. Празь некалькі месяцаў пасьля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касьцёле капуцынаў.

Remove ads

Дзеці

  • Леапольд I Лятарынскі (1679—1729), князь Лятарынгіі ад 1690
  • Карл Ёзэф Лятарынскі (1680—1715), арцыбіскуп трырскі ад 1711
  • Элеанора Лятарынская (1682)
  • Карл Фэрдынанд Лятарынскі (1683—1685)
  • Ёзэф Інацэнт Эмануэль Лятарынскі (1685—1705), імпэрскі генэрал
  • Франц Ёзэф Лятарынскі (1689—1715), абат Стаблё й Мальмэдзі
Папярэдніца:
Людвіка Марыя Ганзага
Каралева польская й вялікая княгіня літоўская
1670—1673
Пераемніца:
Марыя Казімера д'Арк'ен
Папярэдніца:
Клёд Лятарынская
Княгіня Лятарынгіі
1678—1697
Пераемніца:
Элісабэта Шарлёта Арлеанская
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads